Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Створаны ў Бездані / Made in Abyss [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Бездань – вялізная дзіра, якая вядзе да самых глыбінь Зямлі, поўная загадкавых істот і рэліквій. Адкуль яна ўзялася? Што хаваецца ў яе глыбінях? Безліч смелых людзей, што называюць сябе рэйдарамі, імкнуцца зведаць таямніцы Бездані. Самыя лепшыя і смелыя з рэйдараў – Белыя свісткі. Тымі, хто жыве на паверхні, яны лічыцца легендарнымі. Рыка, дачка зніклага Белага свістка Лайзы Знішчальніцы, хоча стаць такой жа, як маці, і разведаць усе самыя далёкія куточкі Бездані. Аднак ёй, навічку, Чырвонаму свістку, дазваляецца знаходзіцца толькі на верхніх узроўнях. Нягледзячы на гэта, аднойчы Рыка сустракае таямнічага робахлопчыка, разам з якім на ўласным досведзе спазнае жах таго, што Бездань хавае ў сваіх глыбінях.

DUB
SUB
25/25

Узыходжанне героя шчыта / Tate no Yuusha no Nariagari [25 з 25]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Гэта гісторыя пра хлопца па імені Іўатані Наофумі, які аднойчы трапіў у іншы свет. Цяпер яму і яшчэ тром такім жа хлопцам давядзецца выратаваць гэты свет ад таямнічых "хваль катастрофы". Але Наофумі давядзецца сутыкнуцца з нечаканымі перашкодамі на сваім шляху. Ці зможа наш герой справіцца з усім, што падрыхтаваў для яго лёс?