Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 3 / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. Kan [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: feel.

Выразіць свае беспарадачныя пачуцці адносна адно аднаго з'яўляецца нялёгкай задачай для Хацімана, Юкіно і Юі. Аднак праз тое, што члены Клуба добраахвотнікаў збіраюцца разам для арганізацыі выпускнога, ім прыйдзецца абярнуць свае пачуцці ў словы і навучыцца нарэшце разумець адно аднаго... Калі Клуб добраахвотнікаў наогул можа заставацца на плаву...

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 2 OVA / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. Zoku OVA [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: feel.

Дадатковая серыя анімэ «Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 2». Серыя адаптуе 10.5 том арыгінальнай навэлы, сюжэт у якім факусіруецца на характары Ірохі Ісікі.

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 2 / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. Zoku [13 з 13]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: feel.

Нелюдзімы старшакласнік Хаціман Хікігая зрушыўся ў развіцці з мёртвага пункту... і заблытаўся. Ён лічыў сябе цынікам — а стаў дапамагаць людзям. Думаў, што няўдачнік — а ўдастоіўся ўвагі незвычайных дзяўчын. Марыў спакойна дацягнуць да канца школы — а спакою ўсё няма! Варта было прыадкрыцца — і маска ізгоя трэснула. Цяпер даводзіцца разбірацца з уласным «клубам валанцёраў» і дзвюма сяброўкамі, якія, у адрозненне ад беднага хлопца, цвёрда ведаюць, чаго хочуць! На шчасце, у галоўнага героя ёсць мілая малодная сястрычка, якая патлумачыла шалапуту, што шмат браць на сябе не трэба — рабі, што трэба, а што будзе, тое будзе. А трэба ўсяго толькі абыграць на яе полі маніпулятаршу Харуно, управіць мазгі мясцовай прынцэсе Юкіно, супакоіць глупышку Юі і прапхнуць у прэзідэнты школьнага савета няўпэўненую ў сабе, але здольную Іроху. Чаго толькі не зробіш дзеля міра і супакою, а рамантыка — яна пачакае!