Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Клеткі за працай! Прастуда / Hataraku Saibou: Kaze Shoukougun [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Дадатковая серыя анімэ «Клеткі за працай!», якая распавядае аб тым, як клеткі змагаюцца з прастудай.

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Нязломны дыямент / JoJo no Kimyou na Bouken Part 4: Diamond wa Kudakenai [39 з 39]

Год: 2016
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

1999 год. Марыё, звычайны ціхі і спакойны гарадок, які ў апошні час стаў ачагом падазронай актыўнасці. Джотаро Куджо, які да гэтага часу стаў марскім біёлагам, накіроўваецца ў таямнічы горад, каб сустрэцца з Джосукэ Хігасікатам. Хаця спачатку можа здасца, што яны чужыя адзін аднаму, насамрэч Джосукэ з'яўляецца незаконнанароджаным сынам дзеда Джотаро, Джозэфа Джостара. Калі яны сустракаюцца, Джотаро разумее, што яго з Джосукэ звязвае нешта большае, чым кроўнае сваяцтва. Разам з рахманым Койці Хіросэ і шумлівым Окусяу Нідзімурам, Джотаро і Джосукэ займаюцца расследаваннямі нядаўніх знікненняў і іншых падазроных здарэнняў у Марыё. Пры дапамозе сілы стандаў ім давядзецца раскрыць многія падазроныя справы ў горадзе, перш чым настане яшчэ адна...

Клеткі за працай! / Hataraku Saibou [13 з 13]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

У чалавечым целе каля 37,2 трыльёнаў клетак дзень за днём, 24 гадзіны ў суткі, 365 дзён у год энергічна працуюць. Мы ўнутры чалавечага цела. Толькі заступіўшы да працы, эрытрацыт AE-3803 узяла на сябе такую важную задачу, як дастаўку кіслароду. Як і звычайна, лейкацыт U-1146 рупліва працуе, патруліруючы і знішчаючы іншародных мікробаў, якія імкнуцца зрабіць цела сваім прыстанішчам. А маленькія трамбацыты выстройваюцца для рэалізацыі новага будаўнічага праекта. Маючы справу з ранамі і хваробамі, губляючыся па дарозе да лёгкіх і спрачаючыся з рознымі тыпамі клетак, штодзённае жыццё клетак заўсёды турботнае, паколькі яны ўсе разам працуюць, каб захаваць цела здаровым!

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Рыцары зорнага пылу — Бітва ў Егіпце / JoJo no Kimyou na Bouken Part 3: Stardust Crusaders — Egypt Hen [24 з 24]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Пераадолеўшы большую частку шляху, Куджо Джотаро і яго спадарожнікі — шэраг якіх цяпер папоўнены сабакам Ігі — не без цяжкасцяў накіроўваюцца праз увесь Егіпет у Каір. Да вырашальнай бітвы з Дыё ім прыйдзецца сутыкнуцца з дзевяццю ўладальнікамі стандаў егіпецкіх багоў. Новыя ворагі не саступаюць у сваёй сіле ўжо пераможаным і гэтак жа аддана не выдаюць таямніцу гаспадара аб здольнасцях яго загадкавага станда, «The World».

Палымяная брыгада пажарных. Другая глава / Enen no Shouboutai: Ni no Shou [16 з 24]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Ад самага пачатку сваёй вайны супраць сіл зла, так званага Прапаведніка, Сінра Кусакабэ і 8-я Асаблівая пажарная брыгада раскрыла свету невераемныя сакрэты, якія робяць місію Сінры яшчэ больш важнай. Як аказалася, датычнасць да феномена самаўзгарання мае тая самая арганізацыя. Сабраўшыся з думкамі, Сінра і ягоныя сябры вырашаюць раз і назаўжды пакончыць з сіламі ворага. Але для Кусакабэ гэтая місія становіцца больш асабістай, пасля таго, як ён даведваецца пра ўсю праўду аб сваім мінулым ад капітана Бурнса.

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Рыцары зорнага пылу / JoJo no Kimyou na Bouken Part 3: Stardust Crusaders [24 з 24]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

У японскай турме сядзіць сямнаццацігадовы Куджо Джотаро: задзіра, разгільдзяй, забіяка... і ён апантаны некантралюемай сілай! Па ўсім свеце прачынаюцца злыя духі, Станды, жахлівыя нябачныя стварэння, якія дораць сваім носьбітам невераемныя сілы. Каб выратаваць жыццё сваёй маці, Джотаро павінен утаймаваць невядомыя сілы, што сядзяць у ім, і адправіцца ў Егіпет, а дакладней, у Каір, дзе знаходзіцца ўжо ўсім нам знаёмы стогадовы вампір, які прагне крыві яго сям'і. Але дарога доўгая, ды яшчэ цэлая армія злавесных уладальнікаў стандаў чакае на кожным кроку, каб забіць і самога ДжоДжо, і яго сяброў...

Палымяная брыгада пажарных / Enen no Shouboutai [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

На Токіа абрушваецца шэраг загадкавых трагедый, звязаных з раптоўным і незразумелым самаўзгараннем людзей і іх пераўтварэннем у жывыя ўвасабленні агню. Гэтых агнявых істот сталі называць «агнявікамі». Першае іх з’яўленне ўносіць хаос і страх у жыццё горада. Але з часам гараджане пачынаюць прызвычайвацца да іх, а самі істоты —эвалюцыянаваць. Наступныя пакаленні агнявікоў атрымалі здольнасць кіраваць агнём без страты чалавечага аблічча. Адзін з такіх людзей – Сінра Кусакабэ. Ён можа пры жаданні запальваць свае ногі, за што займеў мянушку «Д’ябальскія ступні». Ён уступае ў 8-ю Асаблівую пажарную брыгаду, знакамітую тым, што ў ёй працуюць людзі, якія таксама кіруюць агнём і выкарыстоўваюць гэтую здольнасць, каб спыняць агнявікоў і гасіць іх полымя. Аднак апрача змагання з агнявікамі ў Сінры і яго брыгады ёсць іншая мэта — яны павінны раскрыць прычыны ўзнікнення агнявікоў. Для самога ж Сінры гэта не проста працоўны абавязак, а магчымасць разгадаць таямніцу пажару, у якім дванаццаць гадоў таму загінула яго сям’я.

Невераемныя прыгоды ДжоДжо / JoJo no Kimyou na Bouken [26 з 26]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Англія, XIX стагоддзе. Джонатан Джостар, ён жа ДжоДжо, жыве ў вялікім будынку са сваім бацькам. І вось бацька сям'і Джордж Джостар усынаўляе дзіўнага хлопца, якога завуць Дыё Бранда. Джонатан узрадаваўся таму, што ў яго будзе новы сябар. Аднак Дыё зусім не спяшаецца сябраваць. Ён жадае пазбавіцца ад адзінага спадчынніка Джостараў і атрымаць усю іх маёмасць сабе. Ён збіў Джостара-малодшага ў спарынгу па боксе, настроіў яго сяброў супраць Джонатана, дык яшчэ і скраў першы пацалунак у яго дзяўчыны! А потым ідзе яшчэ далей, спальвае ў печы любімага сабаку Джонатана - Дані. Тут цярпенню ДжоДжо прыходзіць канец ...