Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Яна і ейны кот: Свет іхнімі вачыма / Kanojo to Kanojo no Neko: Their Standing Points [1 з 1]

Год: 1999
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Яна і ейны кот: Свет іхнімі вачыма — знакаміты кароткі метр майстра Макато Сінакая, простая але глыбокая гісторыя пра дзяўчыну і ката, якога яна ў сябе прытуліла. Яны дзеляць разам пакой, пачуцці і іхні маленькі, але вялікі свет.

DUB
SUB
1/1

Дзіця надвор'я / Tenki no Ko [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

У пошуках вольнага жыцця шаснаццацігадовы Ходака ўцякае з бацькоўскай хаты ў Токіа. Дождж ліе некалькі тыдняў запар, працу збегламу школьніку знайсці складана, апошнія грошы на зыходзе. Можа, выпадкова сустрэтая дзяўчына стане для яго тым самым сонечным промнем?

Галасы далёкай зоркі / Hoshi no Koe [1 з 1]

Год: 2002
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Гэта гісторыя пра каханне на вялікай адлегласці, пра абмен лістамі. Дзеянні адбываюцца ў 2046-м годдзе. Пасля адкрыцця руін на Марсе, пакінутых іншапланетнай цывілізацыяй, чалавецтва атрымала магчымасць здзейсніць тэхналагічны скачок і плануе ў наступным годзе адправіць экспедыцыю. Мікако Нагамінэ і Набору Тэрао — вучні сярэдняй школы. Аднак Набору збіраецца паступаць у старшую школу, а Мікако абраная для ўдзелу ў касмічнай экспедыцыі...

DUB
SUB
1/1

5 сантыметраў у секунду / Byousoku 5 Centimeter [1 з 1]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Такакі і Акары разам навучаліся ў пачатковай школе. Яны часта сустракалі адно аднаго ў бібліятэцы, таму хутка пасябравалі. Паступова іх сяброўства ператварылася ў каханне. Яны абое марылі пайсці ў адну сярэднюю школу. Аднак з-за таго што бацькі Акары вырашылі пераехаць, гэтая мара была разбіта ўшчэнт. Адлегласць у дзясяткі кіламетраў — вялізарная для дзіцяці і не такая вялікая для дарослага… але здольнасць прайсці гэты шлях не заўсёды дапамагае пераадолець бездань, што ўзнікае паміж людзьмі.

DUB
SUB
1/1

Сад слоў / Kotonoha no Niwa [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

«Мы сустрэліся, каб ісці наперад». Такао марыць выдумляць і ствараць абутак. Ён прагульвае школу ў адным з традыцыйных японскіх садоў, працуючы над эскізамі туфляў. Аднойчы, трапіўшы там пад лівень, ён знаёміцца з загадкавай жанчынай, Юкіно, якая відавочна старэй за яго. Пасля той сустрэчы, яны працягваюць выпадкова сустракацца, зноў і зноў, але толькі ў дажджлівыя дні. З кожнай сустрэчай іх стасункі мацнеюць і яны ўсё больш адкрываюцца адно аднаму. Але сезон дажджоў хутка скончыцца...

DUB
SUB
1/1

Нечы позірк / Dareka no Manazashi [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

З часам рэчы становяцца штодзённымі і нуднымі, чалавек забывае пра тое, што насамрэч з’яўляецца каштоўоным у жыцці. Мы не ўсведамляем, наколькі важная сапраўдная любоў нашых блізкіх і родных людзей. Гэтае разуменне прыходзіць толькі ў той трагічны момант, калі мы назаўжды губляем тых, хто ўвесь час быў побач з намі…

DUB
SUB
1/1

Ростань / Cross Road [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Старшакласнікі Міхо і Сёта вырашылі паступаць у Такійскі ўніверсітэт і рыхтуюцца да ўступных экзаменаў. Міхо жыве на востраве, дзе няма ніякіх падрыхтоўчых курсаў, у той час як Сёта жыве ў Токіа і падзарабляе на паўстаўкі. Яны імкнуцца і стараюцца з усіх сіл. Абое запісваюцца на дыстанцыйныя падрыхтоўчыя курсы Z-Kai. І ў гэты момант іх жыцці перасякаюцца перш, чым яны самі гэта разумеюць.

DUB
SUB
1/1

Тваё імя. / Kimi no Na wa. [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

У горным паселішчы японскай глыбінкі жыве дзяўчына Міцуха, якая марыць пераехаць у вялікі горад. Яна кажа, што мястэчка не дае ёй развівацца і зводзіць з розуму. І лёс чуе яе жаданне - незвычайным чынам дзяўчына пераносіцца ў цела хлопца па імені Такі, які жыве ў Токіа. Пакуль дзяўчына спазнае жыццё ў мегаполісе, хлопец захапляецца прыгажосцю яе мястэчка. Але ці ўсё насамрэч так, як здаецца? Ці гэта проста дзіўны сон?