Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
5/13

Хорымія / Horimiya [5 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

У старшакласніцы Кёко Хоры, відаць, ёсць усё, што толькі можна пажадаць, бо яна разумніца, прыгажуня і любіміца ўсяго класа. Аднак нават у ідэальных на першы погляд людзей бываць сакрэты, і адзін такі ёсць у Хоры: дзяўчына страшна баіцца, што яе аднакласнікі даведаюцца аб тым, што па-за сцен школы яна ператвараецца ў сапраўдную хатнюю гаспадыню, на якую бацькі скінулі ўсе хатнія клопаты і малодшага брата Соту. Аднойчы на парогу яе дому з'яўляецца незнаёмец, які трымае за руку параненага Соту... а яшчэ ён ведае Хоры! Тут жа высвятляецца, што гэты хлопец насамрэч нязграбны аднакласнік Хоры, Міямура. Што ж здарыцца пасля сустрэчы папулярнай прыгажуні і «шэрай мышкі»? Сяброўства, каханне?.. Сустракайце школьную камедыю, поўную энергіі юнацтва!

DUB
SUB
6/11

Абяцаны Нэвэрлэнд 2 / Yakusoku no Neverland 2 [6 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эме, Рэю і іншым дзецям шчасліва ўдаецца пакінуць тэрыторыю прытулку «Жыватворны Дом». Але перабрацца за сцяну, якая аддзяляе Дом ад знешняга свету, яшчэ не значыць быць у бяспецы, бо зараз яны ў вышуку. У дадатак вакол суцэльны лес, які хавае ў сабе мноства таямнічых, а часам і жахлівых рэчаў. Дарогі назад няма. Адзіны шанец на выжыванне — працягнуць шлях у пошуках загадкавага дабрадзея Уільяма Мінервы. Аднак гэта толькі пачатак, самае цяжкае чакае наперадзе, бо дакапацца да праўды — справа не з лёгкіх. Ці змогуць дзеці пераадолець усе цяжкасці і знайсці той самы прамень ісціны?

Багаты дэтэктыў. Баланс: безлімітны / Fugou Keiji: Balance:Unlimited [11 з 11]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

«Грошы могуць усё!» — прыкладна такога дэвізу прытрымліваецца дэтэктыў Дайсукэ, у якога грошай куры не дзяўбуць. Аднак да гонару дэтэктыва, трэба адзначыць, што фінансы ён траціць у тым ліку і на вядзенне расследаванняў. Вось толькі не ўсіх у паліцыі Токіа задавальняе такі падыход, і Дайсукэ паспяхова сплаўляюць у аддзел Прапрацоўкі метадаў барацьбы з сучаснымі злачынствамі, дзе рана ці позна аказваюцца ўсе праблемныя паліцыянты. У пару Дайсукэ прызначаюць Хару Като, які не адабрае метады Дайсукэ і перакананы, што некаторыя рэчы не купіш. Двум дэтэктывам неабходна будзе прывыкнуць адзін да аднаго, паралельна расследуючы заблытаныя крымінальныя загадкі.

DUB
SUB
12/12

Абяцаны Нэвэрлэнд / Yakusoku no Neverland [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эма, Норман і Рэй — найразумнейшыя дзеці Жыватворнага Дому. Раней яны атрымлівалі асалоду ад жыцця пад наглядам жанчыны, якую яны называюць "Мама". Смачная ежа, чыстае адзенне і адукацыя. Здавалася б, што яшчэ трэба? Аднойчы Эма і Норман даведваюцца пра страшную тайну прытулку і вонкавага свету, у які ім забаронена выходзіць.