Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спадарыня Кагуя хоча, каб ёй прызналіся 2 / Kaguya-sama wa Kokurasetai: Tensai-tachi no Renai Zunousen 2 [7 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Працавіты Міюкі Сіроганэ і першая прыгажуня Кагуя Сіномія — два агульныпрызнаныя геніі прэстыжнай школы «Сюцийн», якія ўзначальваюць яе вучнёўскі савет. Яны па-ранейшаму вядуць сваю любоўную вайну, адмаўляючы пачуцці адно да аднаго, бо прызнанне ў іх рамантычным паядынку азначае паражэнне! Аднак кадэнцыя бягучага вучнёўскага савета набліжаецца да канца. Шляхі таварышаў разыдуцца па розных класах, амаль не пакінуўшы пунктаў для перасячэнняў. Да таго ж на гарызонце з'яўляецца новы сапернік на пасаду галавы вучнёўскага савета. Што будуць рабіць рабяты? І хто ж нарэшце выйдзе перамоцам у гэтай любоўнай вайне?

DUB
SUB
12/12

Спадарыня Кагуя хоча, каб ёй прызналіся / Kaguya-sama wa Kokurasetai: Tensai-tachi no Renai Zunousen [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Міюкі Сіроганэ — прызнаны малады геній, які мае высокія адзнакі па ўсіх прадметах і, акрамя гэтага, узначальвае вучнёўскі савет адной з самых прэстыжных школ краіны. Хлопек працуе разам з Кагуяй Сіноміяй — намеснікам галавы і, разам з тым, першай прыгажуняяй школы. Хаця рабяты не знаходзяцца ў стасунках, вучні лічаць іх выдатнай парай. Папрацаваўшы поплеч доўгі час, героі ўсведамляюць пачуцці адно да аднаго, аднак ніхто не хоча прызнавацца, лічачы гэта за слабасць. І цяпер яны гатовыя здзяйсняць любыя, нават самыя шалёныя ўчынкі, каб атрымаць прызнанне.

DUB
SUB
12/12

Горад, у якім мяне не існуе / Boku dake ga Inai Machi [12 з 12]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фуджынума Сатору — звычайны развозчык піцы. Але ўсю ардынарнасць жыцця галоўнаму герою сапсуюць петлі часу (г.зв. "паўторы"), з-за якіх некаторыя моманты жыцця паўтараюцца, пакуль хтосьці не будзе выратаваны з бяды. Аднойчы Сатору знаходзіць сваю маці забітай і становіцца галоўным падазроным. Але раптам новы "паўтор" закідвае героя на 18 годоў таму. Фуджынума здагадваецца, што тут, у мінулым, знаходзіцца ключ да ўратавання маці. З гэтага часу Сатору распачынае ланцуг падзей, якія паўплываюць на будучыню. Але ці зможа ён усё выправіць?

Сэрцу хочацца крычаць / Kokoro ga Sakebitagatterunda [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фільм распавядае пра дзяўчыну, якая страціла магчымасць размаўляць. У дзяцінстве па ейнай віне распалася сям'я, а пазней адкуль ні вазьміся з'явіўся дух у выглядзе яйка і, каб яна больш нікога не параніла, забраў у яе мову.