Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Музыка Акі / Aki no Kanade [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

15 гадоў таму, Акі Міягава пераехала ў Токіа, каб здзейсніць сваю мару — стаць барабаншчыцай. Але сумяшчаць трэніроўкі з падпрацоўкамі аказалася даволі цяжка. І цяпер, яна вяртаецца ў свой родны горад, каб трэніраваць маладых барабаншчыкаў да асенняга фестывалю.

Гармонія / Harmonie [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Rikka

Кожны чалавек мае свой уласны свет унутры сабе. Галоўнага героя клічуць Акіо Хондзё і яго свет супадае са светамі яго сяброў, які складаецца з абмеркавання ўчарашняга анімэ. Аднак нечакана яму шанцуе дакрануцца да света Юры Макіны, дзяўчыны якая яму падабаецца. Ці атрымаецца у іх зразумець адзін аднаго?

Цмок-пакаёўка спадарыні Кабаясі: Валянцінкі і гарачыя крыніцы! (Толькі не чакайце многага) / Kobayashi-san Chi no Maid Dragon: Valentine, Soshite Onsen! - Amari Kitai Shinaide Kudasai [1 з 1]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 7-м томе BD/DVD-выданні серыяла Цмок-пакаёўка спадарыні Кабаясі і не трансліраваўся ў эфіры.

Створаны ў Бездані / Made in Abyss [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Бездань – вялізная дзіра, якая вядзе да самых глыбінь Зямлі, поўная загадкавых істот і рэліквій. Адкуль яна ўзялася? Што хаваецца ў яе глыбінях? Безліч смелых людзей, што называюць сябе рэйдарамі, імкнуцца зведаць таямніцы Бездані. Самыя лепшыя і смелыя з рэйдараў – Белыя свісткі. Тымі, хто жыве на паверхні, яны лічыцца легендарнымі. Рыка, дачка зніклага Белага свістка Лайзы Знішчальніцы, хоча стаць такой жа, як маці, і разведаць усе самыя далёкія куточкі Бездані. Аднак ёй, навічку, Чырвонаму свістку, дазваляецца знаходзіцца толькі на верхніх узроўнях. Нягледзячы на гэта, аднойчы Рыка сустракае таямнічага робахлопчыка, разам з якім на ўласным досведзе спазнае жах таго, што Бездань хавае ў сваіх глыбінях.

Залаты Камуі OVA / Golden Kamuy OVA [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковы эпізод анімэ-серыяла «Залаты Камуі», які быў выпушчаны ў камплекце з 15-м томам арыгінальнай мангі.

Залаты Камуі / Golden Kamuy [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Гэта гісторыя бярэ свой пачатак на востраве Хакайда напрыканцы эпохі Мэйдзі. Нядаўна скончылася Руска-японская вайна, у якой Японія атрымала перамогу. Адным з салдатаў гэтай вайны быў Саіці Сугімота, якога празвалі «Неўміручым». Даўшы абяцанне свайму загінуламу таварышу, Сугімота стаў золаташукальнікам, каб аплаціць лячэнне хворай удавы свайго сябра. Аднак, да яго даходзяць чуткі, быццам нехта схаваў на востраве скарбы айнаў. Сугімоту адурманьвае залатая ліхаманка, і ён адпраўляецца на пошукі гэтых скарбаў. Але ён не адзіны, хто іх шукае...

Another: The Other — Inga / Another: The Other — Inga [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: P.A. Works

Экранізацыя нулявога тома мангі, які распавядзе перадгісторыю галоўнай гераіні і яе сястры.

DUB
SUB
2/2

Такійскі мармуравы шакалад / Tokyo Marble Chocolate [2 з 2]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

”Такійскі Мармуравы Шакалад” — пра пару закаханых, Цідзуру і Юдая. Абодва персанажа — сапраўдныя няўдачнікі ў справах кахання. Яны спадзяюцца што нарэшце, у гэты раз, усё выйдзе як па масле і яны будуць разам. Але Цідзуру не мела аніякага ўяўлення пра пачуцці Юдая да яе, бо ён ані разу так і не прызнаўся ёй у каханні. У гэты час Юдай спрабуе пераадолець у сабе страх прызнання ў каханні да Цідзуру. Час, які яны былі правесці разам... Важныя пачуцці, якія трэба было агучыць... Нязначныя, але дарагія сэрцу рэчы, якія звычайна забываюцца ў паўсядзённасці. Які адказ знойдуць яны, будучы далёка адзін ад аднаго? Гэта гісторыя пра іх пачуцці і думкі, якая распаведзена з двух розных бакоў.

Купідонаў шакалад / Aishen Qiaokeli-ing... [15 з 15]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: G.CMay Animation & Film

Хао Цзян — звычайны старшакласнік, які жадае жыць спакойным жыццём, таму стараецца не выдзяляцца. Але ў адзін дзень усё змянілася. На адным з заняткаў да яго падыходзіць дзяўчына-прыгажуня, якая кажа, што цяжарная ад яго, але нават гэта яшчэ не ўсё. Потым іншая дзяўчына-спартоўца гаворыць яму, што яны жывуць разам, але зноў жа гэта не канец, была яшчэ і трэцяе дзяўчо-разумніца, якая з'яўляецца і кажа, што ў іх ужо ёсць дзіцяці. Гэта пачатак новага жыцця галоўнага героя, якое здарылася з-за таго, што ён выпадкова знайшоў на даху пірог з Купідонава шакаладу і пакаштаваў яго.

Карона грэшніка / Guilty Crown [22 з 22]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production I.G.

Падзеі адбываюцца ў будучыні, калі пасля эпідэміі віруса «Апакаліпсіс», у Японіі пачынае кіраваць арганізацыя GHQ, якая мае амаль поўную уладу над краінай. Галоўны герой Ома Шу па волі абставін трапіў ў групу супраціву «Трунары». Гэтая група спрабуе вярнуць былую моц краіны і змагаецца супраць арганізацыі GHQ. Як галоўны герой патрапіў у гэтыю групу? А вельмі проста. Усё гэта дзякуючы дзяўчыне, імя якой Іноры Юдзурыха. Яна актыўна удзельнічае ва ўсіх справах арганізацыі «Трунары». І падчас адной з іх перасякаецца з Шу.

Партрэт маленькай Казеты / Cossette no Shouzou [3 з 3]

Год: 2004
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Daume

Анімэ пра мастака-аматара Эйры Курахасі, які працуе ў антыкварнай краме. Аднойчы ў старажытным келіху ён бачыць дзяўчынку, знаёмства з якой пераверне ягонае жыццё ўверх дном і прымусіць Эйры пераасэнсаваць свой светапогляд.

Амнезія змрочнай панны: Панна і экзарцызм / Tasogare Otome x Amnesia: Taima Otome [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 6-м томе BD/DVD-выданні серыяла і не трансліраваўся ў эфіры.