Anibel

Ру / Бел
DUB
SUB
11/11

Рэха Тэрору / Zankyou no Terror [11 з 11]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Токіа — сталіца Японіі, а таксама і асноўнае месца развіцця падзей у Рэха тэрору. Сюжэт будуецца на двух галоўных героях Найне і Тўэлве, яны ёсць тэрарысты, якія абвяшчаюць пра свае намеры праз Сеціва, дзе вядомы пад нікнэймам «Сфінкс». Падчас аднога з тэрактаў да іх далучаецца трэці галоўны герой — Ліза Мішыма. Разам яны здяйсняюць яшчэ большыя тэракты.

Цмок-пакаёўка спадарыні Кабаяшы / Kobayashi-san Chi no Maid Dragon [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Кабаяшы — звычайны офісны планктон, адзіны сябар якой — калега Макото Такія. Кожны вечар яна «адзначае» заканчэнне працоўнага дня у розных забягалаўках. Аднойчы пасля чарговай папойкі Кабаяшы сустракае параненага цмока на імя Тору і прапануе ёй жыць разам.

DUB
SUB
1/1

Д'ябальскія каханыя / Diabolik Lovers OVA [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

Крывасмокі і адна прыгажуня. Што яны будуць рабіць? А хто ведае...

Сэрцу хочацца крычаць / Kokoro ga Sakebitagatterunda [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фільм распавядае пра дзяўчыну, якая страціла магчымасць размаўляць. У дзяцінстве па ейнай віне распалася сям'я, а пазней адкуль ні вазьміся з'явіўся дух у выглядзе яйка і, каб яна больш нікога не параніла, забраў у яе мову.

DUB
SUB
16/16

Анёлы cмерці / Satsuriku no Tenshi [16 з 16]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: J.C.Staff

Рэйчал — дзяўчынка трынаццаці год, якая страціла памяць і апынулася ў невядомым ёй будынку. Шукаючы выйсце, яна сустракае хлопца на імя Айзак, але з-за адчаю і неразумення таго, што адбываецца і ў роспачы, яна прапаноўвае яму забіць яе. Аднак замест гэтага яны вырашылі заключыць дамову паводле якой гэты хлопец заб'е яе толькі пасля таго, як яна дапаможа выйсці яму з будынку.

DUB
SUB
1/1

У лесе, дзе мігцяць светлячкі / Hotarubi no Mori e [1 з 1]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Brain's Base

Шасцігадовая дзяўчынка Хатару заблудзілася ўчароўным лесе. Яна сустракае юнака ў масцы па імені Гін, які назваўся лясным духам, які можа растаяць ад аднаго дотыку чалавека. З дапамогай новага сябра Хатару выбралася з лесу, але на наступны дзень вярнулася, каб зноў сустрэцца з Гінам…