Пакрыты снегам і льдамі лес Эліор ёсць домам для разнастайных магвераў і 50 эльфаў, замарожаных ува льдах. Аднойчы, вышэйшы дух Пак вызваляе адну дзяўчыну з ледзяной турмы. Яе завуць Эмілія, яна паўэльф са срэбранымі валасамі, доўгімі вушамі і ліловымі вачыма — прыкметы, якія нагадваюць злавесную Вядзьмарку Зайздрасці, пераможаную шмат гадоў таму. Будучы адрынутай грамадствам праз яе знешнасць, Эмілія жыве ў лесе разам з Пакам, яе адзіным кампаньёнам і сям'ёй. Абцяжараная грахом, пра які яна не ведае, яна пражывае свае дні ў спробах знайсці спосабы дапамагчы сваёй замарожанай радні. Але калі вышэйшы дух Мелакуэла, арбітр свету, знаходзіць Эмілію, ейнае права на жыццё ставіцца пад сумненне. Ці апынуцца ледзяныя вузы, якімі яна звязаная з Пакам, цёплай ніццю, што дапаможа кінуць выклік лёсу?