Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спадарыня Вампір па суседстве / Tonari no Kyuuketsuki-san [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Дзяўчынка Акары, пачуўшы чуткі пра нібыта жывую ляльку, якая жыве ў аддаленні ад горада, спрабуе яе знайсці ў лесе. Хутка яна губляецца, але на дапамогу прыходзіць вампір па імені Сафі. Гэта яна жыве ў асабняку побач з лесам. Акары проста захапляецца дзяўчынкай, цела якой не старэе і выглядае як цела сапраўднай лялькі. Нягледзячы на тое, што Сафі — сапраўдны вампір, яна не п'е кроў з людзей, а заказвае яе праз інтэрнэт, не жыве як пачвара, што трымае ў страху ўсё наваколле, а проста спакойна існуе ў аддаленні ад іншых. Але новае знаёмства цалкам змяняе жыццё гэтай начной істоты.

Пікнік у Тагасвецці / Urasekai Picnic [12 з 12]

Год: 2021
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Кунэ-кунэ, Хацісяку, станцыя «Кісарагі»... Тут гэтыя героі гарадскіх легенд ўяўляюць рэальную пагрозу. Тагасвецце. Загадкавы свет, што мяжуе з нашым. Аднойчы Сарао Камікосі знаходзіць у закінутым доме дзверы. У «свеце па той бок», або Тагасвецці, яна сустракае Тарыко Нісіну, і гэтая сустрэча мяняе ўсё яе жыццё. Тарыко просіць Сарао дапамагчы ёй у даследаваннях загадкавага свету. Яна спрабуе знайсці дзяўчыну па імені Сацукі, якая знікла на тым баку. У выніку, Сарао і Тарыко аб'ядноўваюць сілы, каб вывучыць Тагасвецце і знайсці дзяўчыну, а таксама трохі падзарабіць. Апынуўшыся ў прасторы, дзе анамальнае становіцца штодзённым, дзяўчыны раз за разам сутыкаюцца з жудаснымі істотамі. Прыйшла пара выжываць.

Адаці і Сімамура / Adachi to Shimamura [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Tezuka Production

Лёсы дзвюх вядомых прагульшчыц, Адаці і Сімамуры, пераплятаюцца, калі дзяўчынкі сутыкаюцца на другім паверсе школьнай спартзалы. З тых самых часоў за гульнёй у пінг-понг і забавамі пачалася расці іх сяброўства. Але як яны адрэагуюць, калі аднойчы іх адносіны зменяцца?..

Купідонаў шакалад / Aishen Qiaokeli-ing... [15 з 15]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: G.CMay Animation & Film

Хао Цзян — звычайны старшакласнік, які жадае жыць спакойным жыццём, таму стараецца не выдзяляцца. Але ў адзін дзень усё змянілася. На адным з заняткаў да яго падыходзіць дзяўчына-прыгажуня, якая кажа, што цяжарная ад яго, але нават гэта яшчэ не ўсё. Потым іншая дзяўчына-спартоўца гаворыць яму, што яны жывуць разам, але зноў жа гэта не канец, была яшчэ і трэцяе дзяўчо-разумніца, якая з'яўляецца і кажа, што ў іх ужо ёсць дзіцяці. Гэта пачатак новага жыцця галоўнага героя, якое здарылася з-за таго, што ён выпадкова знайшоў на даху пірог з Купідонава шакаладу і пакаштаваў яго.