Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дараро / Dororo [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

У перыяд Сэнгоку ў Японіі даймё Дайго Кагэміцу змаўляецца з 12 дэманамі. Ён аддае ім ненароджанага сына ў абмен на квітненне ягоных зямель. Дзіця нараджаецца хворым, яно кінута на волю лёсу. Праз гады сірата Дараро сутыкаецца з таямнічым Хякімару, хлопчыкам, у якога замест рук лёзы, а сляпыя вочы бачаць монстраў.

Афрасамурай: Уваскрашэнне / Afro Samurai: Resurrection [1 з 1]

Год: 2009
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Gonzo

Атрымаўшы павязку нумара адзін, Афра вырашае не надзяваць яе, каб паспрабаваць жыць спакойным жыццём, без бітваў і пастаяннай небяспекі. Але праблема ў тым, што свет не можа існаваць без Бога, без нумара адзін. Але розныя ваяры ўсё яшчэ працягваюць нападаць на яго, каб атрымаць павязку. І адной з груп такіх ваяроў гэта ўдаецца.

Афрасамурай / Afro Samurai [5 з 5]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Gonzo

Калі Афра быў яшчэ хлопчыкам, прама перад яго вачыма чалавек па імені Джасціс забіў яго бацьку на дуэлі за павязку нумара два, каб атрымаць магчымасць стаць нумарам адзін і атрымаць амаль боскую моц. Праходзяць гады, Афра вырастае і сам атрымлівае павязку нумара два. Цяпер яго мэта — адпомсціць за смерць бацькі. І на шляху ў яго ўвесь свет.

Джыбіэйт / Gibiate [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

2030 год. Людзі ў Японіі ператвараюцца ў пачвар. Таямнічую хваробу празвалі «Джыбія», таму што відаў монстраў гэтак жа шмат, як і дзікіх жывёл. У спустошанай хваробай Японію пераносяцца самурай і ніндзя з ранніх гадоў эпохі Эдо. Разам з урачом яны адпраўляюцца на пошукі лекаў ад віруса. Наперадзе іх падпільноўваюць пачвары і бандыты, якія шныраюць у пошуках ежы...