Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! Пунсовая легенда / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!: Kurenai Densetsu [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Квэст на тунца быў правалены. І цяпер з наступнага году яго не будзе. Усё таму, што нейкі чараўнік змяніў увесь ландшафт. Шмат хто чакаў тунца і цяпер Кадзума злуецца на прычыну такіх навін. Адчытваючы сваю каманду ён чуе, як зняважліва да яго ставяцца іншыя дзяўчыны. І можа быць, ён згубіў бы надзею на добрыя стасункі з дзяўчынай, калі б у гэты момант не з’явілася б Юнюн! З сур’ёзным выглядам яна заявіла, што хоча ад Кадзумы дзіця! Усё, для выканання вялікага прароцтва вёскі Пунсовых Дэманаў, а інакш яна акажацца пад пагрозай знішчэння…

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! 2 OVA / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! 2: Kono Subarashii Geijutsu ni Shukufuku wo! [1 з 1]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Deen

Дадатковая серыя другога сезону серыяла «Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце!», якая выйшла ў камплекце з 12-м томам аднайменнай навэлы.

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! OVA / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!: Kono Subarashii Choker ni Shukufuku wo! [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Deen

Дадатковая серыя серыяла «Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце!», якая выйшла ў камплекце з 9-м томам аднайменнай навэлы.

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! 2 / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! 2 [10 з 10]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Deen

Не кожны дзень табе даюць магчымасць пачаць новае жыццё. Асабліва адразу, калі мінулае скончылася смерцю. Але нашаму галоўнаму герою менавіта так і пашчасціла! Багіня прапанавала яму адправіцца ў свет, які так падобны на гульні, у якія гуляў Сато. Аднак калі ён апынуўся там, то зразумеў, што ў жыцці ўсё крыху інакш, чым у камп’ютары. Ды яшчэ і Кароль Дэманаў пагражае знішчыць гэты свет. І ўсё было б дарма, калі б тут ён не набыў тое, чаго ў яго не было ў мінулым жыцці: паплечнікі і сябры, каб пераадолець усе беды. Праўда шкада, што часцей за ўсё яны бескарысныя…

DUB
SUB
10/10

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! [10 з 10]

Год: 2016
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Studio Deen

Усё пачынаецца з таго, што галоўны герой па імені Сато Кадзума ратуе дзяўчыну, якой, насэмрач, гэтае выратаванне было не патрэбна, але ўсё ж Кадзума з-за гэтага памірае. Пасля смерці ён прачынаецца перад багіняй, якая прапаноўвае яму перарадзіцца ў іншым свеце з рэччу, якую ён абярэ. Так пачаліся прыгоды Сато Кадзумы.

Уанпанчмэн 2 / One Punch Man 2 [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Зноў Зямля пад пагрозай. Асацыяцыя вырашае, як падрыхтавацца да небяспекі "Апошняга прадказання Шыбабавы", а тым часам колькасць нападаў пачвар павялічылася, і героям ужо не да адпачынку. Але гэта не надта цікавіць усім нам знаёмага Сайтаму. Аб чым казаць калі супраціўнікі больш фанабэрацца чым б'юцца. І ўсё скончваецца пасля аднаго ўдару. Але Сайтама яшчэ марыць знайсці таго, хто верне яму пачуццё сапраўднай бітвы. У новым сезоне мы больш падрабязна пазнаёмімся з тымі, каго мы ўжо бачылі раней, а таксама пабачым новых персанажаў гэтага свету.

DUB
SUB
12/12

Уанпанчмэн / One Punch Man [12 з 12]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Madhouse

Для чалавецтва прыйшлі нялёгкія часы: на Зямлю абрынуліся разнастайныя монстры з космасу, нетраў зямлі, навуковых лабараторыяў. З сабою яны нясуць смерць і разбурэнне, пужаюць старонніх назіральнікаў. Але баяцца не трэба: іх пакой ахоўвае наш галоўны герой, лысы малады чалавек па імені Сайтама з выразам невыказнага суму на твары. Але не вельмі гераічная знешнасць вас падманвае: Сайтама неверагодна дужы. Тры гады трэніровак не прайшлі дарма: цяпер ён перамагае любога монстра з аднаго ўдару. Але Сайтама вельмі сумны, бо ў яго няма годнага ворага. Герой спадзяецца, што праз некаторы час для яго знойдуцца сапраўдныя ворагі.