Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Музыка Акі / Aki no Kanade [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

15 гадоў таму, Акі Міягава пераехала ў Токіа, каб здзейсніць сваю мару — стаць барабаншчыцай. Але сумяшчаць трэніроўкі з падпрацоўкамі аказалася даволі цяжка. І цяпер, яна вяртаецца ў свой родны горад, каб трэніраваць маладых барабаншчыкаў да асенняга фестывалю.

Гісторыі аб ранах, частка 1: Жалезная кроў / Kizumonogatari I: Tekketsu-hen [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

25-га сакавіка, апошні дзень другога года старэйшай школы для Арарагі Каёмі. Ён, як і любы нармальны школьнік, чакае апошніх для яго летніх канікулаў, як раптам сустракае Ханэкаву Цубасу, дзяўчыну з той жа школы. Яны знаёмяцца, і Цубаса расказвае хлопцу пра плёткі, якія нядаўна пачалі хадзіць па горадзе: у ім з'явіўся вампір. Ужо тым жа вечарам Арарагі даведваецца, што дурныя безпадстаўныя плёткі насамрэч не такія дурныя і зусім не безпадстаўныя.

DUB
SUB
11/11

Given / Given [11 з 11]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Lerche

"Усё пачалося з гэтага акорда. Але я паняцця не меў, што тады моцна біў прама па струнах ягонага сэрца." Рыцука Уэнояама звычайны старшакласнік. Ён грае на гітары ва ўласным гурце, любіць гуляць у баскетбол. Але апошнім часам рэчы, якія ён раней так любіў, перасталі выклікаць у ім тыя ж пачуцці... Усё змянілася, калі ён выпадкова сустрэў Мафую Сато, пачынаючага гітарыста з ягонай школы. Той аказаўся надзвычай таленавітым вакалістам. Уэнояма запрашае яго ў свой гурт і пакрысе дыстанцыя паміж імі пачынае скарачацца.