Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Залаты Камуй 3 / Golden Kamuy 3 [2 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Прага нажывы і ўласныя амбіцыі моцна змяняюць чалавека. Учорашнія ворагі цяпер сябры, а сябры — ворагі. Наша каманда падзелілася на тры групы. Адну з іх узначальвае Неўміручы Сугімато. Разам са сваімі паплечнікамі ён накіроўваецца ў халодны край Сахаліна. Там засталася адна апошняя зачэпка, што вядзе да золата. Каму можна давяраць? Што за таямніца скрываецца за залатымі гарамі? Хто за ўсім гэтым стаіць? Нашым героям трэба будзе знайсці адказы на гэтыя пытанні і самім не памерці.

Партрэт маленькай Казеты / Cossette no Shouzou [3 з 3]

Год: 2004
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Daume

Анімэ пра мастака-аматара Эйры Курахасі, які працуе ў антыкварнай краме. Аднойчы ў старажытным келіху ён бачыць дзяўчынку, знаёмства з якой пераверне ягонае жыццё ўверх дном і прымусіць Эйры пераасэнсаваць свой светапогляд.

Залаты Камуй 2 OVA / Golden Kamuy 2 OVA [2 з 2]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковыя серыі анімэ «Залаты Камуй 2», які былі выпушчаны ў камплекце з 17-м і 19-м тамамі арыгінальнай мангі.

Залаты Камуй 2 / Golden Kamuy 2 [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Залатая ліхаманка працягваецца. «Неўміручы» Сайці Сугімато разам са сваёй вернай саюзніцай, Асірпай, і кампаніяй паплечнікаў, працягваюць свой шлях за казачным багаццем. Некалькі частак шыфру ўжо знойдзеныя. Ці змогуць сябры атрымаць астатнія часткі і знайсці скарб, не страціўшы чалавечнасць?

Дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел» / Kitsutsuki Tanteidokoro [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Эпоха Мэйдзі набліжаецца да свайго канца. Геніяльны паэт Ісікава Такубоку на фоне безграшоўя адкрывае прыватнае дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел». «Здані дванаццаціпавярховай вежы ў Асакуса», «цень, што снежнымі начамі паядае людзей»... Такубоку разам са сваім суседам Кёсукэ Кіндайці расследуюць адну таямнічую справу за другой.

DUB
SUB
13/13

Неба ў цвеце! / Appare-Ranman! [13 з 13]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Канец XIX стагоддзя. У Амерыку па непаразуменню прыбываюць два японца: Апарэ Сарана, сацыяльна неадаптаваны геній інжынерыі, і Касамэ Ісікі — мудры, але баязлівы самурай. Застаўшыся без грошай у чужой краіне, хлопцы вырашаюць прыняць удзел у Трансамерыканскай шалёнай гонцы ад Лос-Анджэлеса да Нью-Ёрка, за перамогу ў якой можна атрымаць мільён долараў. Выйгрыш дазволіць героям вярнуцца на радзіму. Аднак яны не падазраюць, якія небяспекі хавае Дзікі Захад...

Артэ / Arte [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Пачатак XVI стагоддзя. Эпоха Рэнесансу, час сапраўднага росквіту мастацтва. Дзеянні перанясуць нас у Італію, горад Фларэнцыя, і гісторыя раскажа нам пра маладую дзяўчыну па імі Артэ, якая належыць знакамітаму роду арыстакратаў. Яе мара — стаць мастачкай, але ў той час гэта прафесія лічылася толькі мужчынскай. Адзіны спосаб для яе — працаваць чалядніцай у мастака, аднак гэта таксама немагчыма ў тагачасным грамадстве. Артэ была абураная такім становішчам, але аднойчы яна сустракае Леа, які адкрывае ёй дарогу да яе мары.

Залаты Камуй OVA / Golden Kamuy OVA [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковая серыя анімэ «Залаты Камуй», якая была выпушчана ў камплекце з 15-м томам арыгінальнай мангі.

Залаты Камуй / Golden Kamuy [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Гэта гісторыя бярэ свой пачатак на востраве Хакайда напрыканцы эпохі Мэйдзі. Нядаўна скончылася Руска-японская вайна, у якой Японія атрымала перамогу. Адным з салдатаў гэтай вайны быў Сайці Сугімато, якога празвалі «Неўміручым». Даўшы абяцанне свайму загінуламу таварышу, Сугімато стаў золаташукальнікам, каб аплаціць лячэнне хворай удавы свайго сябра. Аднак, да яго даходзяць чуткі, быццам нехта схаваў на востраве скарбы айнаў. Сугімато адурманьвае залатая ліхаманка, і ён адпраўляецца на пошукі гэтых скарбаў. Але ён не адзіны, хто іх шукае...

DUB
SUB
1/1

Спатканне з жыццём: Спаткання час / Date A Live: Date to Date [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: AIC

Эпізод, які выйшаў у камплекце з 9 томам навэлы і не паказаны па тэлебачанні. Распавядае пра тое, як Орыгамі запрасіла Сідо на спатканне.

DUB
SUB
24/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.

Цмок-пакаёўка спадарыні Кабаясі / Kobayashi-san Chi no Maid Dragon [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Кабаясі — звычайны офісны планктон, адзіны сябар якой — калега Макото Такія. Кожны вечар яна «адзначае» заканчэнне працоўнага дня у розных забягалаўках. Аднойчы пасля чарговай папойкі Кабаясі сустракае параненага цмока на імя Тору і прапануе ёй жыць разам.