Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дэтэктыў ужо памёр / Tantei wa Mou, Shindeiru. [4 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Кімідзука Кіміхіко — сапраўдны магніт для рознага кшталту бедстваў. Хлопец пастаянна трапляе ў гісторыі: то выпадкова акажацца на месцы злачынства, то стане сведкам куплі наркотыкаў... Непрыемнасці чакаюць яго літаральна на кожным кроку. Ён настолькі да гэтага прывык, што нават не здзівіўся, калі самалёт, на якім ён ляцеў, захапіў тэрарыст. Здзівіла ж яго тое, што да тэрарыста пазвалі дэтэктыва — прыгожую срэбнавалосую дзяўчыну, якая амаль сілком пацягнкла Камідзуку ў свае памочнікі. Гэта здарэнне і стала пачаткам сумесных прыгод дзіўнай дзяўчыны-дэтэктыва па імені Сіеста і яе памочніка-магніта для непрыемнасцей Камідзукі. Разам яны змагаюцца са злачыннымі арганізацыямі, перадухіляюць бедствы і ратуюць тысячы жыццяў. А часам і жывуць жыццямі амаль звычайных японскіх школьнікаў.

Прыярытэт цуда-яйка: Мой прыярытэт / Wonder Egg Priority: My Priority [1 з 1]

Год: 2021
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Дадатковая серыя, якая служыць завяршэннем анімэ «Прыярытэт цуда-яйка».

Ван Гог: На парозе вечнасці / At Eternity's Gate [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Вінцэнт Ван Гог быў апанаваны жывапісам і марыў змяніць свет. Ён жыў у Парыжы і сябраваў з Полем Гагенам, які параіў мастаку шукаць яркае і цёплае святло на поўдні Францыі. Пераехаўшы ў невялікі горад Арль і з дапамогай братавых грошай там абсталяваўшыся, Вінцэнт знаёміцца з мясцовай карчмаркай і моцна натхняецца тамтэйшай прыродай. Менавіта ў Арлі і пачынае фарміравацца непаўторны мастацкі стыль Ван Гога, які, аднак, не атрымлівае прызнання ні знаўцаў, ні публікі. Сёння ж карціны Вінцэнта — адны з самых дарагіх у свеце. Як сапраўдны геній, ён заўсёды быў на парозе вечнасці...

DUB
SUB
25/25

Берсерк / Kenpuu Denki Berserk [25 з 25]

Год: 1997
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: OLM

Храбры малады ваяр па імені Гатс выпрабоўвае лёс у якасці наёмніка на перадавой. Доля зводзіць яго з хлопцам па імені Грыфіт. Ён кіраўнік непераможнага атрада, вядомага як «Банда ястраба», і не спыніцца ні перад чым дзеля ажыццяўлення сваёй мары. Яго атрад хутка становіцца найлепшым у каралеўстве, а сам Грыфіт дзякуючы гэтаму хутка павышае свой статус. Аднак чым больш часу Гатс праводзіць у атрадзе, тым больш разумее, што ў жыцці няма такога выразнага размежавання на чорнае і белае, якое ён бачыў у ім раней...

Яна і ейны кот: Свет іхнімі вачыма / Kanojo to Kanojo no Neko: Their Standing Points [1 з 1]

Год: 1999
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Яна і ейны кот: Свет іхнімі вачыма — знакаміты кароткі метр майстра Макато Сінакая, простая але глыбокая гісторыя пра дзяўчыну і ката, якога яна ў сябе прытуліла. Яны дзеляць разам пакой, пачуцці і іхні маленькі, але вялікі свет.

Прыярытэт цуда-яйка / Wonder Egg Priority [12 з 12]

Год: 2021
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Аднойчы, гуляючы па начной вуліцы, Ай Ато сутыкнулася з загадкавай істотай. Яна звярнулася да дзяўчыны і распавяла пра цуда-яйка — таямнічы аб'ект, здольны здзейсніць самыя запаветныя жаданні, калі яго разбіць. Пазней, Ай уцякай ноччу з дому і, зрабіўшы пару крокаў, нечакана для сябе трапляе ў кашмарны свет, заснаваны на пакутах, і разбівае яйка. Аднак тое, што апынулася ўнутры, перавысіла ўсе яе чаканні…

Для цябе, Бессмяротны / Fumetsu no Anata e [15 з 20]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Яно прыбыло на Зямлю невядома адкуль – магчыма, з чыйсьці ласкі. Несмяротнае нешта, «ліст на вятры». Спачатку яно прыняло форму каменю, пасля стала мохам і скапіявала аблічча мёртвай жывёліны, потым, нарэшце, набыло свядомасць. Яно рухалася наперад па заснежаных раўнінах, хоць і не ведала, куды накіроўваецца... І вось яно сустрэла чалавека. З тым адзінокім хлопчыкам, які некалі жыў, але цяпер, на жаль, памёр, яно правяло няшмат часу і наўрад ці магло зразумець, пра што той марыў. Толькі прыняўшы яго форму, яно атрымала магчымасць даведацца, як гэта. Яно было каменем, было мохам, драпежнікам, а цяпер стала хлопчыкам. Яно памірала зноў і зноў, але па-сапраўднаму памерці не магло і толькі пакутавала, пакуль аднойчы не навучылася быць чалавекам.

86 / Eighty Six [11 з 11]

Год: 2021
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Беспілотныя баявыя машыны «Джагернаўт» ахоўваюць Рэспубліку Сан-Магнолію ад дронаў «Легіёна» суседняй Імперыі Гіяд. Яны адбіваюць атаку за атакай, але беспілотныя толькі ў назве… На самай справе ў кабіне кожнага «Джагернаўта» сядзіць восемдзесят шосты — чалавек, пазбаўлены правоў чалавека, да якога ставяцца як да інструмента ці скаціны. На чале адной з эскадрылляў «Джагернаўтаў», што б'юцца на вайне, адзіны выхад з якой смерць, стаіць Сін. Загадкавы юнак са сваімі ўласнымі мэтамі...

Такійскія мсціўцы / Tokyo Revengers [17 з 0]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Дваццацішасцігадовы Такэміці Ханагакі — няўдачнік. Домаўласніца лаецца, кіраўніца на працы вечна прыдзіраецца, нават маленькія дзеці задзіраюць. У навінах ён даведваецца пра гібель дзяўчыны, з якой калісьці сустракаўся. Трапляе пад цягнік. Але гэта яшчэ не канец. Таямнічым чынам Такэміці аказваецца ў мінулым, роўна ў той дзень, калі ўсё яго жыццё пайшло наперакос. Можа быць, у яго яшчэ ёсць шанец усё выправіць.

Твая красавіцкая хлусня / Shigatsu wa Kimi no Uso [22 з 22]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Косэй Арыма — хлопчык, які прафесійна грае на фартэпіяна, — выйгрываў усе дзіцячыя конкурсы, яго імя было вядома ўсім музыкантам-пачаткоўцам. Маці Косэя была яго настаўнікам. Пасля таго, як яна нечакана памерла, у Косэя здарыўся нервовы зрыў падчас выступлення, у выніку чаго ён больш не могу чуць сваёй музыкі, нягледзячы на выдатны слых і вялікі талент. Праз некалькі гадоў Косэй усё яшчэ не дакранаўся да піяніна; свет здаецца яму шэрым і манатонным. Ён рады, што ў яго яшчэ засталіся добрыя сябры, такія, як Цубакі Саўабэ і Р'ёта Уатары. У адзін цудоўны дзень ён сустракае дзяўчыну Каоры, таленавітую і вольную духам скрыпачку, чый стыль ігры адлюстроўвае яе асобу і душу. Каоры хоча дапамагчы Косэю вярнуцца ў музычны свет і зноў пачуць музыку...

Гамбіт каралевы / The Queen's Gambit [7 з 7]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Падзеі серыяла адбываюцца ў пяцідзясятых гадах мінулага стагоддзя. Элізабет Харман — дзяўчына, якую выхоўвалі ў дзіцячым доме. Яна рана згубіла бацькоў і была вымушана жыць сярод такіх жа адзінокіх дзяцей. З самага дзяцінства яна захапілася шахматамі і пачала дэманстраваць выдатныя вынікі. Менавіта ў час гульні яна адчувала, што можа ўсё кантраляваць. Дзяўчына заўжды перамагала на розных спаборніцтвах, і шмат хто даведаўся пра яе талент. Але яна аказалася на шляху да самаразбурэння, пачаўшы спажываць алкаголь і наркотыкі. Ці зможа гераіня адолець сваю залежнасць і трапіць на адкрыты чэмпіянат ЗША, каб здабыць ганаровае званне гросмайстра?

Малефісента / Maleficent [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Юная чараўніца Малефісента вяла адасобленае жыццё ў зачараваным лесе, акружаная казачнымі істотамі, але аднойчы ўсё змянілася... У яе свет уварваліся людзі, якія прынеслі з сабой разбурэнне і хаос, і Малефісенце давялося стаць на абарону сваіх падданых, паклікаўшы на дапамогу магутныя цёмныя сілы. У гарачцы барацьбы Малефісента наклала страшны заклён на нованароджаную дачку караля, чароўную Аўрору. Але, назіраючы за тым, як расце маленькая прынцэса, Малефісента пачынае сумнявацца ў правільнасці свайго ўчынку, бо, магчыма, менавіта Аўрора можа ўдыхнуць новае жыццё ў чароўнае лясное царства.