Anibel

Ру / Бел

Эксперыменты Лэйн / Serial Experiments Lain [13 з 13]

Год: 1998
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Triangle Staff

Івакура Лэйн – сціплая чатырнаццацігадовая дзяўчынка, адна з многіх дзяўчат яе школы, якія атрымалі дзіўны электронны ліст ад іх аднакласніцы Ёмоды Цісы – той самай Ёмоды, якая нядаўна здзейсніла самагубства. Раней Лэйн не мела ні здольнасцяў нават да самых простых аперацыяў з камп’ютарамі, ні жадання вучыцца, але адкрыўшы ліст, дзяўчынка з галавой акунаецца ў Сеціва – віртуальны свет, падобны да таго, што мы называем інтэрнэтам.

Аповесць пра Прынцэсу Месяца / Shingetsutan Tsukihime [12 з 12]

Год: 2003
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Гэтае анімэ расказвае пра жыццё школьніка Сікі Тоно - які навучаецца на другім курсе старэйшай школы, у пасёлку Місакі. У дзяцінстве ён перажыў смяротную траўму, пасля чаго ён стаў бачыць «Лініі смерці». Калі дакрануцца да гэтых лініяў, можна разрэзаць імі што заўгодна. Праз іх можна нават разбурыць любы неадушаўлёны прадмет, знішчыць любую жывую істоту і нечысць. Але гэтая здольнасць палягла цяжкім грузам на плечы юнака. З-за яе хлопчык пакутуе моцнымі галаўнымі болямі. Пасля атрымання раны бацька Сікі выганяе юнака з сям'і Тоно. І толькі праз 8 год ён вяртаецца, пасля смерці свайго бацькі, калі галавой сям'і стала яго малодшая сястра.