Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дэмі хочуць пагаварыць / Demi-chan wa Kataritai [1 з 12]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

У нашым свеце жывуць сукубы, дулаханы, снежныя панны і вампіры... Яны мала чым адрозніваюцца ад людзей, таму іх называюць паўлюдзьмі. Але ім самім больш даспадобы назва «дэмі». Гэта вясёлая і дабрадушная гісторыя пра школьнага настаўніка Тэцуо Такахасі, якому вельмі цікавы дэмі, іх звычкі і тое, як яны праводзяць свае дні.

Спадарыня Вампір па суседстве / Tonari no Kyuuketsuki-san [12 з 12]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Дзяўчынка Акары, пачуўшы чуткі пра нібыта жывую ляльку, якая жыве ў аддаленні ад горада, спрабуе яе знайсці ў лесе. Хутка яна губляецца, але на дапамогу прыходзіць вампір па імені Сафі. Гэта яна жыве ў асабняку побач з лесам. Акары проста захапляецца дзяўчынкай, цела якой не старэе і выглядае як цела сапраўднай лялькі. Нягледзячы на тое, што Сафі — сапраўдны вампір, яна не п'е кроў з людзей, а заказвае яе праз інтэрнэт, не жыве як пачвара, што трымае ў страху ўсё наваколле, а проста спакойна існуе ў аддаленні ад іншых. Але новае знаёмства цалкам змяняе жыццё гэтай начной істоты.

DUB
SUB
11/11

Рык і Морці / Rick and Morty [11 з 11]

Год: 2013
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Рык — звар'яцелы навуковец, які ўцягвае сваёго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, вынікі якіх нярэдка садзейнічаюць разбурэнню іх сям'і, а часам і цэлага свету. Далучайцеся да Рыка і Морці ў іх прыгодах на розных планетах і сусветах, а таксама сачыце за іх намаганнямі жыць, як нармальная сям’я, у ненармальным свеце.

Эпічная папса / Poputepipikku [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Эпічная папса — гэта самая абсурдная камедыя з усіх, што вы глядзелі. Яе персанажы — высокая і спакойная Піпімі, а таксама нізкая і экспрэсіўная Папуко. Яны абедзьве старшакласніцы, але ад серыі да серыі могуць ператварацца то ў мафіёзі, то ў гурт ідалаў з усімі наступствамі выбранага імі жанру і ўсімі адпаведнымі адсылкамі на анімэ, мангу, кіно і нават Скайрым.

Non Non Biyori: Нон-стоп / Non Non Biyori Nonstop [5 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Адзіная крама ў радыусе некалькіх кіламетраў — прадуктовая. Бліжэйшая крама адзення — за дзесяць станцый ад вёскі. Гародніну на продаж без нагляду пакідаюць у латках каля дома, а дамы не зачыняюць нават уночы. Яны, дзяўчаты са школы Асахігаока, жывуць у вёсцы, і цяпер іх аж пяць! Сачыце за іх спакойным, але цікавым вясковым жыццём у трэцім сезоне Non Non Biyori.

Так, я павук, і што? / Kumo Desu ga, Nani ka? [7 з 24]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Millepensee

Гісторыя пачынаецца ў свеце, дзе Герой і Уладар дэманаў — два заклятыя ворагі вядуць бясконцую вайну адзін з адным не на жыццё, а на смерць. Пад уплывам магутнай магіі мяжа паміж нашым і іх светам знікае, і выбух, які суправаджае з’яўленне парачкі, якая змагаецца, знішчае навучальны клас разам з усімі вучнямі, таксама і нашу гераіню. Дзяўчына, якая ў мінулым мела дрэнную рэпутацыю ў школе і з якой здзекаваліся, перарадзілася ў выглядзе… павука-монстра! Зрэшты, доўга гараваць яна не стала і, звыкнуўшыся з новым абліччам, вырашыла змагацца за сваё існаванне ў новым свеце.

Пяць нявест ∬ / 5-toubun no Hanayome 2 [7 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Другі сезон анімэ-серыяла «Пяць нявест».

DUB
SUB
7/13

Хорымія / Horimiya [7 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

У старшакласніцы Кёко Хоры, відаць, ёсць усё, што толькі можна пажадаць, бо яна разумніца, прыгажуня і любіміца ўсяго класа. Аднак нават у ідэальных на першы погляд людзей бываць сакрэты, і адзін такі ёсць у Хоры: дзяўчына страшна баіцца, што яе аднакласнікі даведаюцца аб тым, што па-за сцен школы яна ператвараецца ў сапраўдную хатнюю гаспадыню, на якую бацькі скінулі ўсе хатнія клопаты і малодшага брата Соту. Аднойчы на парогу яе дому з'яўляецца незнаёмец, які трымае за руку параненага Соту... а яшчэ ён ведае Хоры! Тут жа высвятляецца, што гэты хлопец насамрэч нязграбны аднакласнік Хоры, Міямура. Што ж здарыцца пасля сустрэчы папулярнай прыгажуні і «шэрай мышкі»? Сяброўства, каханне?.. Сустракайце школьную камедыю, поўную энергіі юнацтва!

Клеткі за працай!! / Hataraku Saibou 2 [8 з 8]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Надышоў новы сезон, новыя гісторыі, новыя факты пра чалавечае цела. Наш знаёмы лейкацыт U-1146 усё гэтак жа працягвае выдатна выконваць сваю працу — забіваць шкодныя бактэрыі і вірусы. А эрытрацыт AE-3803 працягвае старацца даставіць пажыўныя рэчывы ў далёкія куткі чалавечага цела без здарэнняў. Але якія небяспечныя бактэрыі чакаюць нашых герояў у гэты раз? Пра гэта нам і трэба будзе даведацца.

Non Non Biyori: Ізноў — Забавы Хотару / Non Non Biyori Repeat: Hotaru ga Tanoshinda [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковая серыя анімэ «Non Non Biyori: Ізноў», выпушчаная ў камплекце з дзясятым томам мангі «Non Non Biyori». Серыя падзеленая на чатыры часткі, кожная з якой апавядае пра розныя часы году.

Утульны паход 2 / Yuru Camp 2 [8 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Другі сезон анімэ-серыяла «Утульны паход».

Пакаёвы паход / Heya Camp [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Паходны гурток адпраўляецца ў падарожжа! У гуртку заняткаў пад адкрытым небам ці паходным гуртку знаходзяцца тры дзяўчыны. Яны размясціліся ў цесным кабінеце старшай школы Матосу. Кагаміхара Надэсіко спадзяецца правесці час ў іх каморцы, але Огакі Ціякі і Інуяма Аой нечакана аб'яўляюць, што гурток адпраўляецца ў падарожжа. Яны цягнуць ашаломленую Надэсіко з сабой у паездку па ўсёй прэфектуры, у якой знакомяцца з мясцовымі ласункамі. Але дзе ж іх канечная мэта?