Anibel

Ру / Бел

Сонейка скрозь дожджык / Hinata no Aoshigure [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Мілая гісторыя, якая расказвае пра Хінату, звычайнага вучня чацвёртага года навучання, і пра яго спробы прызнацца ў пачуццях аднакласніцы Сігурэ.

Доктар Стоўн / Dr. Stone [11 з 24]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Нішто не прадракала бяду ў ракавы дзень, калі раптоўная асляпляльная ўспышка знішчыла чалавецтва, ператварыўшы ўсіх людзей у камень. З той катастрофы мінула некалькі тысячагоддзяў, як старэйшакласнік Тайдзю Окі ачнуўся ад вечнага каменнага сну і ўбачыў вакол толькі безжыццёвыя статуі. Аднак у гэтым новым свеце ён ані не адзін, як можна было падумаць. Некалькі месяцаў таму апрытомнеў і яго сябар Сэнку Ісігамі - заўзяты аматар навукі. Сэнку не проста не разгубіўся, ён выжыў, і ў яго ужо зарадзіўся грандыёзны план - ён хоча даць штуршок цывілізацыі сілаю навукі!

DUB
SUB
10/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [10 з 24]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.

Акадэмія маленькіх вядзьмарак / Little Witch Academia [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Trigger

Гэта гісторыя распавядае пра дзяўчынку-чараўніцу Акко. Хаця, зваць яе чараўніцай будзе не зусім правільна. Вырасла яна ў звычайнай сям'і, так што магіі яе з дзяцінства ніхто не вучыў і ніякіх здольнасцяў у яе няма. У акадэмію Акко прыйшла натхнёная магічным спектаклем, які яна ўбачыла ў дзяцінстве. Спадзяючыся на цікавыя і вясёлыя заняткі, яна паступае ў акадэмію «Луна Нова», аднак большасць яе ўрокаў — гэта толькі тэорыя: чытанне кніг, лекцыі, запісы і амаль ніякіх практычных заняткаў, што відавочна не па душы вядзьмарцы-пачаткоўцу. Аднойчы яе клас адпраўляецца ў лабірынт для пошуку рэдкіх прадметаў па заданні настаўніка. Прагульваючыся па калідорах падзямелля, Акко чуе крык і, канешне ж, адразу кідаецца на дапамогу. Праз некаторы час, дзякуючы сваёй сяброўцы-алхіміку, яна знаходзіць новую, яшчэ нязведаную частку лабірынта. Монстры? Старажытныя артэфакты? Магічныя загадкі? Усё трэба знайсці, пазнаць і паглядзець, нельга стаяць на месцы, бо гэта шанец паказаць сябе і нарэшце дабіцца поспехаў у вядзьмарстве. Заўвага: «Акадэмія маленькіх вядзьмарак» — адно з чатырох анімэ, якія атрымалі 38 мільёнаў іен (каля 480 тысяч долараў) з "Праекта падрыхтоўкі маладых аніматараў 2012".

Невераемныя прыгоды ДжоДжо / JoJo no Kimyou na Bouken [26 з 26]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Англія, XIX стагоддзе. Джонатан Джостар, ён жа ДжоДжо, жыве ў вялікім будынку са сваім бацькам. І вось бацька сям'і Джордж Джостар усынаўляе дзіўнага хлопца, якога завуць Дыё Бранда. Джонатан узрадаваўся таму, што ў яго будзе новы сябар. Аднак Дыё зусім не спяшаецца сябраваць. Ён жадае пазбавіцца ад адзінага спадчынніка Джостараў і атрымаць усю іх маёмасць сабе. Ён збіў Джостара-малодшага ў спарынгу па боксе, настроіў яго сяброў супраць Джонатана, дык яшчэ і скраў першы пацалунак у яго дзяўчыны! А потым ідзе яшчэ далей, спальвае ў печы любімага сабаку Джонатана - Дані. Тут цярпенню ДжоДжо прыходзіць канец ...

DUB
SUB
11/11

Рэха Тэрору / Zankyou no Terror [11 з 11]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Токіа — сталіца Японіі, а таксама і асноўнае месца развіцця падзей у Рэха тэрору. Сюжэт будуецца на двух галоўных героях Найне і Тўэлве, яны ёсць тэрарысты, якія абвяшчаюць пра свае намеры праз Сеціва, дзе вядомы пад нікнэймам «Сфінкс». Падчас аднога з тэрактаў да іх далучаецца трэці галоўны герой — Ліза Мішыма. Разам яны здяйсняюць яшчэ большыя тэракты.

Клінок, які рассякае дэманаў / Kimetsu no Yaiba [24 з 26]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: ufotable

Са старажытных часоў хадзілі чуткі пра дэманаў-людаедаў. З-за гэтага людзі ніколі не выходзяць на вуліцу ноччу. Легенда расказвае пра тое, што Забойца дэманаў таксама блукае па начах, пільнуючы гэтых крыважэрных дэманаў. Для маладога Тандзіро гэтыя чуткі хутка стануць яго суровай рэальнасцю ... З тых часоў, як памёр яго бацька, Танзіро ўзяў на сябе адказнасць ўтрымліваць сваю сям'ю. Хоць іх жыццё і не салодкая, яны знаходзяць іскру шчасця. Але гэтая іскра аднойчы патухае, калі Танзіро знаходзіць сваю сям'ю забітай, а яго акрыялую сястру Нэдзуко, пераўтвораная ў дэмана. Да яго здзіўлення, Нэдзуко ўсё яшчэ праяўляе прыкметы чалавечых эмоцый і думак ... Так пачынаюцца прыгоды Танзіро, дзе ён будзе змагацца з дэманамі і спрабаваць выратаваць сваю сястру, зрабіўшы з яе чалавека, пакуль яна цалкам не ператварыўся ў дэмана, а адначасна і шукаць забойцу сваёй сям'і.

DUB
SUB
23/25

Узыходжанне героя шчыта / Tate no Yuusha no Nariagari [23 з 25]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Гэта гісторыя пра хлопца па імені Іўатані Наофумі, які аднойчы трапіў у іншы свет. Цяпер яму і яшчэ тром такім жа хлопцам давядзецца выратаваць гэты свет ад таямнічых "хваль катастрофы". Але Наофумі давядзецца сутыкнуцца з нечаканымі перашкодамі на сваім шляху. Ці зможа наш герой справіцца з усім, што падрыхтаваў для яго лёс?

DUB
SUB
16/16

Анёлы cмерці / Satsuriku no Tenshi [16 з 16]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: J.C.Staff

Рэйчал — дзяўчынка трынаццаці год, якая страціла памяць і апынулася ў невядомым ёй будынку. Шукаючы выйсце, яна сустракае хлопца на імя Айзак, але з-за адчаю і неразумення таго, што адбываецца і ў роспачы, яна прапаноўвае яму забіць яе. Аднак замест гэтага яны вырашылі заключыць дамову паводле якой гэты хлопец заб'е яе толькі пасля таго, як яна дапаможа выйсці яму з будынку.