Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дэкаданс / Deca-Dence [9 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Шмат гадоў прайшло з таго часу, як чалавецтва апынулася на мяжы знікнення праз раптоўнае з'яўленне невядомых формаў жыцця, Гадолаў. Ацалелыя людзі жывуць у 3-кіламетровай рухомай крэпасці Дэкаданс. Аднойчы Нацумэ, дзяўчына, што марыць стаць ваяром, сустрэлася з Кабурагі, рамонтнікам Дэкаданса. Здавалася б, гэта проста выпадковая сустрэча двух розных людзей: аптымістычнай дзяўчыны, што ніколі не расчароўваецца ў сваіх марах, і мужчыны-рэаліста, які даўно адмовіўся ад сваіх мар. Але, у рэшце рэшт, іх сустрэча назаўжды зменіць будучыню гэтага свету.

Рукі прэч ад кінаклуба! / Eizouken ni wa Te wo Dasu na! [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Кожны падлетак марыць праславіцца і здзейсніць сваю мару! Так і Мідоры Асакуса марыць аб тым, каб зняць сваё анімэ, але ёй не дастае смеласці і энергіі, каб усур'ёз узяцца за справу. Па шчаслівай выпадковасці, яна сутыкаецца з Цубамэ Мідзусакіс — перспектыўнай папулярнай дзяўчынай, якая марыць стаць аніматарам. Прыняўшы ў сваю кампанію яе і прагную да грошай лепшую сяброўку Мідоры — дзяўчыну па імені Саяка Канаморы, яны ўтвараюць безжурботнае трыа, якое гатова мэтанакіравана прабівацца насустрач сваёй мары. Цяпер перад імі стаіць грандыёзная задача — зрабіць свет сваёй фантазіі існым, і яны яе абавязкова выканаюць!

DUB
SUB
1/1

Another: The Other — Inga / Another: The Other — Inga [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Экранізацыя нулявога тома мангі, які распавядзе перадгісторыю галоўнай гераіні і яе сястры.

Уступай у зграю! Акадэмія Сэтон / Murenase! Seton Gakuen [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Вітаем вас у акадэміі Сэтон, у якой усё жыццё – адзін натуральны адбор, бо ў ёй навучаюцца разнастайныя прадстаўнікі фаўны! Ёсць і зебры з коньмі, і мядзведзі, і настаўнік – тыраназаўр, а дырэктар – анамалакарыс. І вось, у гэтую дзіўную акадэмію паступаюць ажно два чалавекі, Дзін Мадзама і Хітомі Хіно… але гэта далёка не ўсе дзівацтвы, якія чакаюць нас у гэтай навучальнай установе!

DUB
SUB
12/12

Another / Another [12 з 12]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Чулі калі-небудзь пра Місакі? З 9-га года, 3-ці клас. Гэта здарылася 26 год таму. Яна была разумнай, прыгожай, яе аднолькава любілі як вучні, так і настаўнікі. Але хутка пасля пачатку 9-га года Місакі памерла. Яе аднакласнікі вырашылі паводзіць сябе так, быццам яна яшчэ жывая, і працягвалі гэта да самага выпуску. Цяпер, увесну 1998-га, хлопец па імені Коіці Сакакібара пераводзіцца ў гэты самы клас. Адразу ж яму ў вочы кідаецца дзіўная гнятлівая атмасфера, што пануе ў класе, і мілая дзяўчынка па імені Місакі, якая носіць на павязку на воку.

Амнезія змрочнай панны: Панна і экзарцызм / Tasogare Otome x Amnesia: Taima Otome [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 6-м томе BD/DVD-выданні серыяла і не трансліраваўся ў эфіры.

Амнезія змрочнай панны / Tasogare Otome x Amnesia [12 з 12]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Нія Тэіці — першакурснік Акадэміі Сэікё. Пасля заняткаў, падчас блуканняў па пакінутых калідорах старога будынка акадэміі, ён сустракаецца з Каноэ Юко — прывідам акадэміі; маладою дзяўчынаю, якая таямніча памерла каля 60 гадоў таму ў падвале старога будынка гэтай акадэміі, але так і не была знойдзенаю. Бяз памяці аб сваім жыцці і апошніх хвілінах перад смерцю і ўвогуле без ўсялякага інтарэсу да гэтага, Юко, пасля хуткага збліжэння з Тэіці, усё ж вырашае стварыць клуб "Даследавання паранармальнага" ў пошуках адказаў. Разам з удзельнікамі клубу, яны акунаюцца і праліваюць святло на сумна вядомыя легенды акадэміі аб паранармальных з'явах, што, у сваю чаргу, дапамагае разабрацца і ўсё больш набліжае да сапраўднай гісторыі смерці Юко.