Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
11/11

Рык і Морці / Rick and Morty [11 з 11]

Год: 2013
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Рык — звар'яцелы навуковец, які ўцягвае сваёго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, вынікі якіх нярэдка садзейнічаюць разбурэнню іх сям'і, а часам і цэлага свету. Далучайцеся да Рыка і Морці ў іх прыгодах на розных планетах і сусветах, а таксама сачыце за іх намаганнямі жыць, як нармальная сям’я, у ненармальным свеце.

Доктар Стоўн: Каменныя войны / Dr. Stone: Stone Wars [10 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Тысячы год мінулі з тых часоў, як усё чалавецтва імгненна акамянела ад загадкавай з'явы. Прачнуўшыся і не пазнаўшы свет, што моцна змяніўся, Сэнку Ісігамі — геній, які валодае звышчалавечым інтэлектам, застаў толькі вартыя жалю акамянелыя астанкі, якія сведчылі аб тым, што калісьці тут існавала развітая цывілізацыя. Сэнку, які быў захоплены гэтым знянацку, не адчайваецца і вырашае ўзнавіць мінулы свет сілай навукі. З часам да яго далучаюцца новыя сябры, з якімі ён разам стварае царства навукі. Агонь, прас, электрычнасць, шкло, мабільны тэлефон… На развіццё ад каменнага веку да сучаснай цывілізацыі чалавецтву спатрэбілася больш за два мільёны год, а Ісігамі з сябрамі прайшлі гэтыя этапы нашмат хутчэй дзякуючы ведам, якія ў іх ужо былі. Але ж не ўсё так добра, як хацелася б. Цукаса Сісіё, які раней быў мацнейшым вучнем Старшай школы, узначаліў імперыю моцы, якая супрацьстаіць царству навукі. Мэта Цукасы — ачысціць чалавецтва, і ён зробіць усё магчымае, каб спыніць развіццё навукі з дапамогай ваеннай моцы. Што ж супрацьпаставіць свайму суперніку вундэркінд Сэнку? Каменная вайна пачалася!

Так, я павук, і што? / Kumo Desu ga, Nani ka? [14 з 24]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Millepensee

Гісторыя пачынаецца ў свеце, дзе Герой і Уладар дэманаў — два заклятыя ворагі вядуць бясконцую вайну адзін з адным не на жыццё, а на смерць. Пад уплывам магутнай магіі мяжа паміж нашым і іх светам знікае, і выбух, які суправаджае з’яўленне парачкі, якая змагаецца, знішчае навучальны клас разам з усімі вучнямі, таксама і нашу гераіню. Дзяўчына, якая ў мінулым мела дрэнную рэпутацыю ў школе і з якой здзекаваліся, перарадзілася ў выглядзе… павука-монстра! Зрэшты, доўга гараваць яна не стала і, звыкнуўшыся з новым абліччам, вырашыла змагацца за сваё існаванне ў новым свеце.

Акіра / Akira [1 з 1]

Год: 0
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Tokyo Movie Shinsha

У 1988 годзе вялікі выбух сцёр Токіа з твару Зямлі. Новы Токіа ў 2019 годзе паўстаў з попелу, быццам Фенікс. Кіраўніцтва таталітарнай дзяржавы душыць падпольнае Супраціўленне. У даследчых цэнтрах праводзяць парапсіхалагічныя вопыты над людзьмі, каб распрацаваць бездакорную зброю. А ў краіне ўзнікае рэлігійны культ чалавека, якога клічуць Акіра. Ягоны прыход быццам бы вырашыць усе праблемы Японіі. У цэнтры апавядання — банда байкераў-падлеткаў на чале з Канэдам. Падчас чарговай разборкі з супернікамі сябар Канэды Тэцуо спрабуе даказаць таварышам сваю смеласць, але нечакана для сябе аказваецца ўцягнутым у эксперымент кіраўніцтва па здабыванні энергіі Акіры. Тэцуо становіцца ўладальнікам моцы, якая можа цалкам разбурыць Новы Токіа. Хто зможа яго спыніць?

Прыгажуня: Аднясі мяне на Месяц / Tonikaku Kawaii [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Галоўны герой з самага дзяцінства пакутаваў з-за таго, што бацькі вырашылі занваць яго Насам. У спробах пазбавіцца ад насмешак навакольных, ён уклаў усе сілы ў спорт і вучобу, імкнуўся да высот. Аднак усё змянілася пасля лёсавызначальнай сустрэчы з прыгажуняй.

Багаты дэтэктыў. Баланс: безлімітны / Fugou Keiji: Balance:Unlimited [11 з 11]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

«Грошы могуць усё!» — прыкладна такога дэвізу прытрымліваецца дэтэктыў Дайсукэ, у якога грошай куры не дзяўбуць. Аднак да гонару дэтэктыва, трэба адзначыць, што фінансы ён траціць у тым ліку і на вядзенне расследаванняў. Вось толькі не ўсіх у паліцыі Токіа задавальняе такі падыход, і Дайсукэ паспяхова сплаўляюць у аддзел Прапрацоўкі метадаў барацьбы з сучаснымі злачынствамі, дзе рана ці позна аказваюцца ўсе праблемныя паліцыянты. У пару Дайсукэ прызначаюць Хару Като, які не адабрае метады Дайсукэ і перакананы, што некаторыя рэчы не купіш. Двум дэтэктывам неабходна будзе прывыкнуць адзін да аднаго, паралельна расследуючы заблытаныя крымінальныя загадкі.

Дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел» / Kitsutsuki Tanteidokoro [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Эпоха Мэйдзі набліжаецца да свайго канца. Геніяльны паэт Ісікава Такубоку на фоне безграшоўя адкрывае прыватнае дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел». «Здані дванаццаціпавярховай вежы ў Асакуса», «цень, што снежнымі начамі паядае людзей»... Такубоку разам са сваім суседам Кёсукэ Кіндайці расследуюць адну таямнічую справу за другой.

Грабежнік / Plunderer [24 з 24]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Свет апынуўся пад уладай лікаў і кожнаму чалавеку належыць так званы «лічыльнік». Пры гэтым кожны індывід надзелены ўласнымі задачамі, якія ён абавязаны выканаць за час свайго жыцця. Усе падзеі ў жыцці чалавека паказаны ў выглядзе лікаў на лічыльніку. Прычым паказчыкі, могуць быць якія заўгодна, пачынаючы ад пройдзеных за дзень крокаў да становішча ў грамадстве. Чым большы лік, тым больш уладным аказваецца ўладальнік такога лічыльніка. Уладальнікі высокіх паказчыкаў мелі права аддаваць распараджэнні тым, хто меў меншыя лічбы. Паказчык ж мог і паніжацца да нуля, калі такое адбывалася, то ўладальніка лічыльніка павінна была паглынуць Бездань. Маці Хіны бачыць сумную лічбу на лічыльніку і замест развітання паведамляе дачку, каб яна адшукала Чырвонага Барона. Гэта быў герой вайны, якая адбылася трыста гадоў таму. Парушыць апошнюю просьбу маці дзяўчына не ў сілах і адпраўляецца ў дарогу. А тая з’яўляецца далёкай і вядома, нялёгкай. Але гэта не так ужо і страшыць Хіну. Яна знаёміцца на шляху з мечнікам. Рыхіто носіць маску, хаваючы свой твар, да таго ж ён з'яўляецца распуснікам і тоіць у сабе мноства таямніц. Хіна не мае ўяўлення, чаго чакаць ад гэтага чалавека, і баіцца яго.

Доктар Стоўн / Dr. Stone [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Нішто не прадракала бяду ў ракавы дзень, калі раптоўная асляпляльная ўспышка знішчыла чалавецтва, ператварыўшы ўсіх людзей у камень. З той катастрофы мінула некалькі тысячагоддзяў, як старэйшакласнік Тайдзю Окі ачнуўся ад вечнага каменнага сну і ўбачыў вакол толькі безжыццёвыя статуі. Аднак у гэтым новым свеце ён ані не адзін, як можна было падумаць. Некалькі месяцаў таму апрытомнеў і яго сябар Сэнку Ісігамі - заўзяты аматар навукі. Сэнку не проста не разгубіўся, ён выжыў, і ў яго ужо зарадзіўся грандыёзны план - ён хоча даць штуршок цывілізацыі сілаю навукі!