Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Жыццё без зброі / No Guns Life [10 з 12]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Madhouse

Вайна скончылася і вайскоўцы страцілі прывычны лад жыцця. Самым звычайным з іх бывае цяжка вярнуцца да мірнага існавання, што ж казаць пра тых, хто пашырыў магчымасці свайго цела з дапамогай тэхналогій дзеля вайны? Гэтых людзей назвалі "Пашыраныя". Адзін з іх, Дзюдзо Інуі, жыве тым, што вырашае праблемы звязаныя з яму падобнымі. Сам ён нічога не памятае з свайго мінулага жыцця. Не ведае ён і таго, хто ператварыў яго ў Пашыранага, замяніўшы галаву на вялікі рэвальвер. Праблемы ў Дзюдзо пачынаюцца тады, калі ў яго пакоі з'яўляецца Пашыраны з выкрадзеным дзіцяці на руках і просіць яго аб дапамозе.

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! [10 з 10]

Год: 2016
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Deen

Усё пачынаецца з таго, што галоўны герой па імені Сато Кадзума ратуе дзяўчыну, якой, насэмрач, гэтае выратаванне было не патрэбна, але ўсё ж Кадзума з-за гэтага памірае. Пасля смерці ён прачынаецца перад багіняй, якая прапаноўвае яму перарадзіцца ў іншым свеце з рэччу, якую ён абярэ. Так пачаліся прыгоды Сато Кадзумы.

DUB
SUB
2/2

Такійскі мармуравы шакалад / Tokyo Marble Chocolate [2 з 2]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

”Такійскі Мармуравы Шакалад” — пра пару закаханых, Цідзуру і Юдая. Абодва персанажа — сапраўдныя няўдачнікі ў справах кахання. Яны спадзяюцца што нарэшце, у гэты раз, усё выйдзе як па масле і яны будуць разам. Але Цідзуру не мела аніякага ўяўлення пра пачуцці Юдая да яе, бо ён ані разу так і не прызнаўся ёй у каханні. У гэты час Юдай спрабуе пераадолець у сабе страх прызнання ў каханні да Цідзуру. Час, які яны былі правесці разам... Важныя пачуцці, якія трэба было агучыць... Нязначныя, але дарагія сэрцу рэчы, якія звычайна забываюцца ў паўсядзённасці. Які адказ знойдуць яны, будучы далёка адзін ад аднаго? Гэта гісторыя пра іх пачуцці і думкі, якая распаведзена з двух розных бакоў.