Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Фуры-куры / FLCL [6 з 6]

Год: 2000
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Gainax

Наота Нандаба — звычайны японскі шасцікласнік. Яго аднастайнае жыццё крута мяняецца, калі з'яўляецца Харухара Харуко, якая збівае Наоту на скутары, а потым яшчэ і б'е па галаве бас-гітарай. У той жа вечар ён сустракае Харуко ў сябе дома ў якасці хатняй гаспадыні. Пазней аказваецца, што пасля ўдару з галавы Наоты могуць вылазіць гіганцкія робаты. У яго пачынаецца новае жыццё, у якім можа адбыцца нават разбурэнне ўсяго горада.

86 / Eighty Six [3 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Беспілотныя баявыя машыны «Джагернаўт» ахоўваюць Рэспубліку Сан-Магнолію ад дронаў «Легіёна» суседняй Імперыі Гіяд. Яны адбіваюць атаку за атакай, але беспілотныя толькі ў назве… На самай справе ў кабіне кожнага «Джагернаўта» сядзіць восемдзесят шосты — чалавек, пазбаўлены правоў чалавека, да якога ставяцца як да інструмента ці скаціны. На чале адной з эскадрылляў «Джагернаўтаў», што б'юцца на вайне, адзіны выхад з якой смерць, стаіць Сін. Загадкавы юнак са сваімі ўласнымі мэтамі...

DUB
SUB
4/12

Не здзекуйся з мяне, Нагатаро! / Ijiranaide, Nagatoro-san [4 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Аднойчы адзінаццацікласнік прыходзіць у бібліятэку пасля ўрокаў, дзе становіцца аб'ектам здзекаў дзесяцікласніцы-садысткі! І гэту дзяўчыну, якая дражніць, мучыць яго і здзекуецца з яго, завуць Нагатаро! Яна раздражняе, але пры гэтым зачароўвае. Хоць гэта і балюча, але ўсё адно хочацца быць побач з ёй. Гэты серыял пра вельмі тэмпераментную дзяўчыну-садыстку, і гэта гісторыя вас узбударажыць.

SUB
6/6
SUB
3/11

86

2021