Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спатканне з жыццём II / Date A Live II [7 з 10]

Год: 2014
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На мяжы сусветаў жывуць духі — стварэнні з разбуральнай сілай. Прычына іх існавання невядомая. З'яўляючыся ў свеце, яны выклікаюць прасторавы разлом і прычыняюць велізарную шкоду ўсяму навокал. Ёсць два спосабы барацьбы з імі. Першы спосаб — знішчыць з дапамогай ваенных сіл. Аднак, гэта цяжка здзейсніць, бо ў баі ім няма роўных. А другі спосаб — зладзіць спатканне і зачараваць. Запячатаўшы сілы ўжо трох духаў, Сідо Іцука, сумесна з арганізацыяй «Рататоск» працягвае місію па выяўленню духаў і іх зачараванню, дзеля бяспекі ўсяго свету. Аднак у гэты раз духі — не адзіная іхняя праблема, бо іншая грозная сіла заўважыла іх дзейнасць...

Улада кніжнага чарвяка OVA / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen OVA [2 з 2]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Дадатковая серыя анімэ-серыяла «Улада кніжнага чарвяка» падзелена на дзве часткі: Першая з іх распавядзе пра двух дваран, якія трапілі ў мяшчанскае асяроддзе па просьбе Фердынанда, каб даследаваць Майн і паспрабаваць дазнацца, кім яна ўсё ж такі з’яўляецца. Другая частка апавядае пра тое, як Майн, Цьюлі ды Ева наведваюць Карыну.

DUB
SUB
1/1

Спатканне з жыццём: Спаткання час / Date A Live: Date to Date [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: AIC

Эпізод, які выйшаў у камплекце з 9 томам навэлы і не паказаны па тэлебачанні. Распавядае пра тое, як Орыгамі запрасіла Сідо на спатканне.

Спатканне з жыццём / Date A Live [12 з 12]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: AIC

Трыццаць гадоў таму цэнтр Еўразіі паразіў велізарны прасторавы разлом — феномен, які выклікае страсенне прасторы і знішчэнне абсалютна ўсяго ў пэўным радыусе. У выніку той катастрофы загінула 150 мільёнаў чалавек. З тых часоў, няхай і меншага маштабу, перыядычна страсаюць свет. Сідо Іцука — звычайны старшакласнік, які жыве са сваёй сястрой Каторы. У апошні дзень вясенніх канікул прасторавы разлом узнікае ў ягоным родным горадзе Тэнгу, а перад ім нечакана з'яўляецца дзяўчына ў даспехах. Не паспеў Сідо прыйсці ў сябе, як Каторы заяўляе, што гэтая дзяўчына з'яўляецца духам — стварэннем з іншага свету, якое выклікае прасторавыя разломы. І што ёсць два спосабы барацьбы з імі: знішчыць іх з дапамогай ваенных сіл або ж зладзіць спатканне і зачараваць...

Дзяўчына напракат / Kanojo, Okarishimasu [8 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Кадзуя Кіносіта — нязграбны дваццацігадовы студэнт. Яму ўсяго раз удалося пацалаваць сваю дзяўчыну, і літаральна праз месяц стасункаў яна кінула яго. “Новыя зносіны? Ды ніколі!” — падумаў ён. У роспачы хлопец звярнуўся да іншага спосабу знайсці жаночую кампанію. І вось, у прызначаны час яго аклікнулі: “Ты Кадзуя, так?” На яго з усмешкаю глядзела чароўная брунетка, папраўляючы свае доўгія валасы. Яе звалі Цідзуру Мідзухара. Усяго адна сустрэча — і штосьці новае і непадробнае пасялілася ў сэрцы Кадзуі. Такім чынам, наперадзе яго чакала захапляльная любоўная камедыя.

Галасы далёкай зоркі / Hoshi no Koe [1 з 1]

Год: 2002
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Гэта гісторыя пра каханне на вялікай адлегласці, пра абмен лістамі. Дзеянні адбываюцца ў 2046-м годдзе. Пасля адкрыцця руін на Марсе, пакінутых іншапланетнай цывілізацыяй, чалавецтва атрымала магчымасць здзейсніць тэхналагічны скачок і плануе ў наступным годзе адправіць экспедыцыю. Мікако Нагамінэ і Набору Тэрао — вучні сярэдняй школы. Аднак Набору збіраецца паступаць у старшую школу, а Мікако абраная для ўдзелу ў касмічнай экспедыцыі...

Улада кніжнага чарвяка 2 / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen 2 [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Пасля завяршэння цырымоніі хрышчэння Майн пачынае працаваць у якасці паслушніцай ў царкве. Тое, што яе чакае ўнутры — гэта тое, аб чым яна заўжды марыла: пакой, поўны кніг! Але яе новае жыццё не зусім тое, на якое яна спадзявалася: Майн акружана дваранамі, якія ставяцца з пагардай да ейнага паходжання і нават уласныя паслядоўнікі прычыняюць ёй непрыемнасці. Акрамя таго, ёй прыходзіцца пастаянна змагацца са слабасцю і хворасцю ўласнага цела. Але з любоўю да кніг, што палае ў ейным сэрцы, яна цалкам аддаецца сваім новым вучнёўскім абавязкам.

Улада кніжнага чарвяка / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen [14 з 14]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Урана Матосу — дзяўчына, якая вельмі любіла кнігі. Яе любоў да кніг заўжды вяла дзяўчыну па жыцці. Яна змагла дасягнуць сваёй мары, атрымаўшы сертыфікат бібліятэкара. Але ўсё гэта было ў мінулым жыцці. Падчас землятрусу на Урану падае кніжная паліца. Паміраючы, дзяўчына загадвае апошняе жаданне, каб яна і ў наступным жыцці змагла чытаць. Але лёс абыходзіцца з ёй інакш: яна перараджаецца ў сярэдневяковым свеце ў целе маленькай дзяўчынкі па імені Майн. У гэтым месцы пісьменных людзей амаль няма, а кнігі з'яўляюцца вялікай роскашшу, даступнай толькі дваранам. І таму дзяўчынка ставіць сабе мэту — адкрыць свет кніг простым жыхарам, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў мінулым жыцці.

Скрытыя рэчы / Kakushigoto [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Знаёмцеся, Какусі Гато. Ён мангака, які спецыялізуецца на эратычных гісторыях. А яшчэ ў яго ёсць дачка Хімэ, якая вучыцца ў пачатковай школе. Для Какусі няма нічога важней за любімую дачку. І менавіта таму ён робіць усё, каб скрыць тое, чым ён займаецца! Бо інакш дзяўчынка не тое, што расчаруецца ў бацьку — яна напэўна яшчэ і ўзненавідзіць яго! З гэтага і пачынаецца вясёлая і добрая гісторыя пра любячую сям'ю...

Артэ / Arte [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Пачатак XVI стагоддзя. Эпоха Рэнесансу, час сапраўднага росквіту мастацтва. Дзеянні перанясуць нас у Італію, горад Фларэнцыя, і гісторыя раскажа нам пра маладую дзяўчыну па імі Артэ, якая належыць знакамітаму роду арыстакратаў. Яе мара — стаць мастачкай, але ў той час гэта прафесія лічылася толькі мужчынскай. Адзіны спосаб для яе — працаваць чалядніцай у мастака, аднак гэта таксама немагчыма ў тагачасным грамадстве. Артэ была абураная такім становішчам, але аднойчы яна сустракае Леа, які адкрывае ёй дарогу да яе мары.