Anibel

Ру / Бел

Эксперыменты Лэйн / Serial Experiments Lain [13 з 13]

Год: 1998
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Triangle Staff

Івакура Лэйн – сціплая чатырнаццацігадовая дзяўчынка, адна з многіх дзяўчат яе школы, якія атрымалі дзіўны электронны ліст ад іх аднакласніцы Ёмоды Цісы – той самай Ёмоды, якая нядаўна здзейсніла самагубства. Раней Лэйн не мела ні здольнасцяў нават да самых простых аперацыяў з камп’ютарамі, ні жадання вучыцца, але адкрыўшы ліст, дзяўчынка з галавой акунаецца ў Сеціва – віртуальны свет, падобны да таго, што мы называем інтэрнэтам.

DUB
SUB
12/12

Горад, у якім мяне не існуе / Boku dake ga Inai Machi [12 з 12]

Год: 2016
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фуджынума Сатору — звычайны развозчык піцы. Але ўсю ардынарнасць жыцця галоўнаму герою сапсуюць петлі часу (г.зв. "паўторы"), з-за якіх некаторыя моманты жыцця паўтараюцца, пакуль хтосьці не будзе выратаваны з бяды. Аднойчы Сатору знаходзіць сваю маці забітай і становіцца галоўным падазроным. Але раптам новы "паўтор" закідвае героя на 18 годоў таму. Фуджынума здагадваецца, што тут, у мінулым, знаходзіцца ключ да ўратавання маці. З гэтага часу Сатору распачынае ланцуг падзей, якія паўплываюць на будучыню. Але ці зможа ён усё выправіць?

Дзённік будучыні: Паўторны набор / Mirai Nikki: Redial [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: asread

Дзеянні серыі адбываюцца праз некаторы час пасля заканчэння арыгінальнага серыяла. Юно Гасай з трэцяга свету нарэщце зажыла шчаслівым жыццём са сваімі бацькамі і школьнымі сябрамі. Але ў ейным сэрцы ўсё яшчэ пустэча — здаецца, яна забыла чалавека, вельмі блізкага для яе, але не можа вярнуць свае ўспаміны...

DUB
SUB
18/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [18 з 24]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.

DUB
SUB
26/26

Дзённік будучыні / Mirai Nikki [26 з 26]

Год: 2012
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: asread

Перад вамі Юкітэру Амано. На першы погляд, звычайны японскі школьнік чатырнаццаці гадоў. Але яго натура інтраверта не дае яму ўліцца ў калектыў. У сваім класе хлопец вядомы пустэльнік. Некаторыя нават лічаць яго шызікам. Амано можа і хацеў бы змяніць сітуацыю, знайсці сяброў, але яго занадта мяккі характар і неўпэўненнасць у сабе замінае ў гэтым. Таму школьніку застаецца толькі адно — весці ўласны дзённі на мабільніку і выдумляць сабе сяброў. Такіх як бог часу і праcторы "Дэус экс Машына" і яго памагатая Муру-Муру. Бог — любіцель зацейваць гульні, і ў адзін момант ён прапануе Юкітэру змяніць жыццё. На што хлопец пагаджаецца. Ён яшчэ не ведае, што яму прынясе гэтая згода. Аднойчы мабільны дзённік Амано пачынае прадугадваць будучыню. Ды і выдуманыя сябры аказваюцца даволі сапраўднымі. Тым часам Дэус ужо распачаў сваю вялікую гульню на выжыванне. І Юкітэру аказваецца толькі адным з дванццаці ўладальнікаў асаблівых дзённікаў, гэткім чынам трапляючы ў самую гушчу падзей. Правіла ў гульне адно — забей, або будзеш забіты. У сваю чаргу пераможца зойме месца слабеючага бога і стане ўсемагутным. Гэта неверагодны прыз, які каштуе (ўсяго толькі) жыццяў адзінаццаці чалавек (а мо і болей?). Якія яшчэ цікавосці падкіне Дэус і яго памагатая? Ці выжыве Амано ў гэтай мясарубцы? Ці сможа ён пераступіць праз мараль і стаць халаднакроўным забойцам? Захоча ён страціць блізкіх дзеля права называцца богам, ці ўсё ж выйдзе з гульні? Што ж, час пакажа.