Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Афрасамурай: Уваскрашэнне / Afro Samurai: Resurrection [1 з 1]

Год: 2009
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Gonzo

Атрымаўшы павязку нумара адзін, Афра вырашае не надзяваць яе, каб паспрабаваць жыць спакойным жыццём, без бітваў і пастаяннай небяспекі. Але праблема ў тым, што свет не можа існаваць без Бога, без нумара адзін. Але розныя ваяры ўсё яшчэ працягваюць нападаць на яго, каб атрымаць павязку. І адной з груп такіх ваяроў гэта ўдаецца.

Афрасамурай / Afro Samurai [5 з 5]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Gonzo

Калі Афра быў яшчэ хлопчыкам, прама перад яго вачыма чалавек па імені Джасціс забіў яго бацьку на дуэлі за павязку нумара два, каб атрымаць магчымасць стаць нумарам адзін і атрымаць амаль боскую моц. Праходзяць гады, Афра вырастае і сам атрымлівае павязку нумара два. Цяпер яго мэта — адпомсціць за смерць бацькі. І на шляху ў яго ўвесь свет.

Крылатыя ваяры Сігрдрывы / Senyoku no Sigrdrifa [8 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Аднойчы над Зямлёй з'явіліся таямнічыя гіганцкія аб'екты, так званыя «слупы», якія сталі пагрозай існаванню ўсяму жывому. У момант, калі чалавецтва было на мяжы адчаю, стварэнне, якое назвала сябе богам Одзінам, дало людзям сродак для перамогі — «крылы героеў», якімі могуць кіраваць толькі абраныя ваяўніцы — валькірыі. Праз пяць гадоў бітва чалавецтва супраць слупоў працягваецца. Адзін са слупоў з'явіўся над свяшчэннай гарой Фудзі, дзе трымаюць абарону тры валькірыі. Неўзабаве да іх далучыцца саратніца з Еўропы, каб працягнуць бой. Але дзень вырашальнай бітвы, Рагнарок, набліжаецца...