Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Для цябе, Бессмяротны / Fumetsu no Anata e [5 з 20]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Яно прыбыло на Зямлю невядома адкуль – магчыма, з чыйсьці ласкі. Несмяротнае нешта, «ліст на вятры». Спачатку яно прыняло форму каменю, пасля стала мохам і скапіявала аблічча мёртвай жывёліны, потым, нарэшце, набыло свядомасць. Яно рухалася наперад па заснежаных раўнінах, хоць і не ведала, куды накіроўваецца... І вось яно сустрэла чалавека. З тым адзінокім хлопчыкам, які некалі жыў, але цяпер, на жаль, памёр, яно правяло няшмат часу і наўрад ці магло зразумець, пра што той марыў. Толькі прыняўшы яго форму, яно атрымала магчымасць даведацца, як гэта. Яно было каменем, было мохам, драпежнікам, а цяпер стала хлопчыкам. Яно памірала зноў і зноў, але па-сапраўднаму памерці не магло і толькі пакутавала, пакуль аднойчы не навучылася быць чалавекам.

Аб маім перараджэнні ў слізь: Дзённікі слізі / Tensura Nikki: Tensei shitara Slime Datta Ken [5 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Прыгоды, шматлікія рызыкі, бітвы за лёс свету і шмат розных, не зусім бяскрыўдных, а часам і вясёлых падзей ёсць у жыцці абсалютна звычайнай слізі Рымуру. Нават нягледзячы на тое, што ў параўнанні з яго мінулым жыццём такіх падзей стала нашмат больш, яны не займаюць увесь яго час. Звычайныя дні, звычайнае жыццё – вось што пакуль яшчэ з'яўляецца штодзённасцю для слізі Рымуру Тэмпеста. І Дзённікі слізі раскажуць нам, як ён і яго сябры бавяць час і весяляцца разам.

Так, я павук, і што? / Kumo Desu ga, Nani ka? [18 з 24]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Millepensee

Гісторыя пачынаецца ў свеце, дзе Герой і Уладар дэманаў — два заклятыя ворагі вядуць бясконцую вайну адзін з адным не на жыццё, а на смерць. Пад уплывам магутнай магіі мяжа паміж нашым і іх светам знікае, і выбух, які суправаджае з’яўленне парачкі, якая змагаецца, знішчае навучальны клас разам з усімі вучнямі, таксама і нашу гераіню. Дзяўчына, якая ў мінулым мела дрэнную рэпутацыю ў школе і з якой здзекаваліся, перарадзілася ў выглядзе… павука-монстра! Зрэшты, доўга гараваць яна не стала і, звыкнуўшыся з новым абліччам, вырашыла змагацца за сваё існаванне ў новым свеце.