Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Залаты Камуі OVA / Golden Kamuy OVA [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковы эпізод анімэ-серыяла «Залаты Камуі», які быў выпушчаны ў камплекце з 15-м томам арыгінальнай мангі.

Залаты Камуі / Golden Kamuy [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Гэта гісторыя бярэ свой пачатак на востраве Хакайда напрыканцы эпохі Мэйдзі. Нядаўна скончылася Руска-японская вайна, у якой Японія атрымала перамогу. Адным з салдатаў гэтай вайны быў Саіці Сугімота, якога празвалі «Неўміручым». Даўшы абяцанне свайму загінуламу таварышу, Сугімота стаў золаташукальнікам, каб аплаціць лячэнне хворай удавы свайго сябра. Аднак, да яго даходзяць чуткі, быццам нехта схаваў на востраве скарбы айнаў. Сугімоту адурманьвае залатая ліхаманка, і ён адпраўляецца на пошукі гэтых скарбаў. Але ён не адзіны, хто іх шукае...

Nekopara / Nekopara [7 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Касё Мінадзукі вырашыў пакінуць родны дом, каб адкрыць сваю ўласную кандытарскую "La Soleil". Аднак, сярод прывезеных рэчаў ён пабачыў дзвюх чалавекападобных котачак Чокалу і Ванілу, якіх трымала дома яго сястра. Спачатку ён думаў вярнуць іх назад, але пасля доўгіх і ўпартых просьбаў застацца з ім, ён іх пакідае іх у сябе. Цяпер яны дапамагаюць яму па працы кандытарскай. І неяк аднойчы, Чокала сустракае адзінокага кацяня. Так і пачынаецца гэта кранальная каціная гісторыя!

Самалі і лясны дух / Somali to Mori no Kamisama [7 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Падзеі адбываюцца ў свеце, у якім галоўную ролю граюць духі, гобліны і іншыя звышнатуральныя для людзей істоты. А самі людзі знаходзяцца ў бядотным становішчы, бо іх пераследуюць і нават нішчаць. Аднойчы, у гэтым свеце голем, вартаўнік леса, сустракае маленькую дзяўчынку. Хай яны і належаць дзвюм непадобным відам, але знайшоўшы адзін аднаго ў час адзіноты, яны пачынаюць сваё падарожжа разам.

SUB
12/12
SUB
7/12

Nekopara

2020