Не кожны дзень табе даюць магчымасць пачаць новае жыццё. Асабліва адразу, калі мінулае скончылася смерцю. Але нашаму галоўнаму герою менавіта так і пашчасціла! Багіня прапанавала яму адправіцца ў свет, які так падобны на гульні, у якія гуляў Сато. Аднак калі ён апынуўся там, то зразумеў, што ў жыцці ўсё крыху інакш, чым у камп’ютары. Ды яшчэ і Кароль Дэманаў пагражае знішчыць гэты свет. І ўсё было б дарма, калі б тут ён не набыў таго, чаго ў яго не было ў мінулым жыцці: паплечнікі і сябры, каб пераадолець усе беды. Праўда, шкада, што часцей за ўсё яны бескарысныя…