У горным паселішчы японскай глыбінкі жыве дзяўчына Міцуха, якая марыць пераехаць у вялікі горад. Яна кажа, што мястэчка не дае ёй развівацца і зводзіць з розуму.
І лёс чуе яе жаданне - незвычайным чынам дзяўчына пераносіцца ў цела хлопца па імені Такі, які жыве ў Токіа. Пакуль дзяўчына спазнае жыццё ў мегаполісе, хлопец захапляецца прыгажосцю яе мястэчка.
Але ці ўсё насамрэч так, як здаецца? Ці гэта проста дзіўны сон?