Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
1/1

Сад слоў / Kotonoha no Niwa [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

«Мы сустрэліся, каб ісці наперад». Такао марыць выдумляць і ствараць абутак. Ён прагульвае школу ў адным з традыцыйных японскіх садоў, працуючы над эскізамі туфляў. Аднойчы, трапіўшы там пад лівень, ён знаёміцца з загадкавай жанчынай, Юкіно, якая відавочна старэй за яго. Пасля той сустрэчы, яны працягваюць выпадкова сустракацца, зноў і зноў, але толькі ў дажджлівыя дні. З кожнай сустрэчай іх стасункі мацнеюць і яны ўсё больш адкрываюцца адно аднаму. Але сезон дажджоў хутка скончыцца...

DUB
SUB
11/11

Рык і Морці / Rick and Morty [11 з 11]

Год: 2013
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Рык — звар'яцелы навуковец, які ўцягвае сваёго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, вынікі якіх нярэдка садзейнічаюць разбурэнню іх сям'і, а часам і цэлага свету. Далучайцеся да Рыка і Морці ў іх прыгодах на розных планетах і сусветах, а таксама сачыце за іх намаганнямі жыць, як нармальная сям’я, у ненармальным свеце.

DUB
SUB
11/11

Абяцаны Нэвэрлэнд 2 / Yakusoku no Neverland 2 [11 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эме, Рэю і іншым дзецям шчасліва ўдаецца пакінуць тэрыторыю прытулку «Жыватворны Дом». Але перабрацца за сцяну, якая аддзяляе Дом ад знешняга свету, яшчэ не значыць быць у бяспецы, бо зараз яны ў вышуку. У дадатак вакол суцэльны лес, які хавае ў сабе мноства таямнічых, а часам і жахлівых рэчаў. Дарогі назад няма. Адзіны шанец на выжыванне — працягнуць шлях у пошуках загадкавага дабрадзея Уільяма Мінервы. Аднак гэта толькі пачатак, самае цяжкае чакае наперадзе, бо дакапацца да праўды — справа не з лёгкіх. Ці змогуць дзеці пераадолець усе цяжкасці і знайсці той самы прамень ісціны?

DUB
SUB
1/1

Дзіця надвор'я / Tenki no Ko [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

У пошуках вольнага жыцця шаснаццацігадовы Ходака ўцякае з бацькоўскай хаты ў Токіа. Дождж ліе некалькі тыдняў запар, працу збегламу школьніку знайсці складана, апошнія грошы на зыходзе. Можа, выпадкова сустрэтая дзяўчына стане для яго тым самым сонечным промнем?

DUB
SUB
1/1

Another: The Other — Inga / Another: The Other — Inga [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Экранізацыя нулявога тома мангі, які распавядзе перадгісторыю галоўнай гераіні і яе сястры.

DUB
SUB
12/12

Another / Another [12 з 12]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Чулі калі-небудзь пра Місакі? З 9-га года, 3-ці клас. Гэта здарылася 26 год таму. Яна была разумнай, прыгожай, яе аднолькава любілі як вучні, так і настаўнікі. Але хутка пасля пачатку 9-га года Місакі памерла. Яе аднакласнікі вырашылі паводзіць сябе так, быццам яна яшчэ жывая, і працягвалі гэта да самага выпуску. Цяпер, увесну 1998-га, хлопец па імені Коіці Сакакібара пераводзіцца ў гэты самы клас. Адразу ж яму ў вочы кідаецца дзіўная гнятлівая атмасфера, што пануе ў класе, і мілая дзяўчынка па імені Місакі, якая носіць на павязку на воку.

DUB
SUB
8/8

Мандалорац 2 / The Mandalorian 2 [8 з 8]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Гэта працяг гісторыі пра найміта, яго пошукі джэдаяў і спробы вярнуць маленькага Ёду дадому. Але перш за ўсё яму трэба знайсці свой клан...

DUB
SUB
8/8

Мандалорац / The Mandalorian [8 з 8]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Серыял па сусвеце «Зорных войнаў» распавядае пра смутныя часы пасля падзення Галактычнай Імперыі. Найміт-адзіночка, прадстаўнік некалі вялікай і высакароднай расы мандалорцаў, вымушаны цяпер бадзяцца па Галактыцы ў пошуках працы.

DUB
SUB
12/12

Абяцаны Нэвэрлэнд / Yakusoku no Neverland [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эма, Норман і Рэй — найразумнейшыя дзеці Жыватворнага Дому. Раней яны атрымлівалі асалоду ад жыцця пад наглядам жанчыны, якую яны называюць "Мама". Смачная ежа, чыстае адзенне і адукацыя. Здавалася б, што яшчэ трэба? Аднойчы Эма і Норман даведваюцца пра страшную тайну прытулку і вонкавага свету, у які ім забаронена выходзіць.

DUB
SUB
1/1

5 сантыметраў у секунду / Byousoku 5 Centimeter [1 з 1]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Такакі і Акары разам навучаліся ў пачатковай школе. Яны часта сустракалі адно аднаго ў бібліятэцы, таму хутка пасябравалі. Паступова іх сяброўства ператварылася ў каханне. Яны абое марылі пайсці ў адну сярэднюю школу. Аднак з-за таго што бацькі Акары вырашылі пераехаць, гэтая мара была разбіта ўшчэнт. Адлегласць у дзясяткі кіламетраў — вялізарная для дзіцяці і не такая вялікая для дарослага… але здольнасць прайсці гэты шлях не заўсёды дапамагае пераадолець бездань, што ўзнікае паміж людзьмі.

DUB
SUB
1/1

Тваё імя. / Kimi no Na wa. [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

У горным паселішчы японскай глыбінкі жыве дзяўчына Міцуха, якая марыць пераехаць у вялікі горад. Яна кажа, што мястэчка не дае ёй развівацца і зводзіць з розуму. І лёс чуе яе жаданне - незвычайным чынам дзяўчына пераносіцца ў цела хлопца па імені Такі, які жыве ў Токіа. Пакуль дзяўчына спазнае жыццё ў мегаполісе, хлопец захапляецца прыгажосцю яе мястэчка. Але ці ўсё насамрэч так, як здаецца? Ці гэта проста дзіўны сон?

DUB
SUB
24/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткіх і магутных ваяроў. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.

DUB
SUB
1/1
DUB
SUB
11/11
DUB
SUB
1/1
DUB
SUB
1/1
DUB
SUB
12/12

Another

2012

DUB
SUB
8/8
DUB
SUB
8/8