”Такійскі Мармуравы Шакалад” — пра пару закаханых, Цідзуру і Юдая. Абодва персанажа — сапраўдныя няўдачнікі ў справах кахання.
Яны спадзяюцца што нарэшце, у гэты раз, усё выйдзе як па масле і яны будуць разам.
Але Цідзуру не мела аніякага ўяўлення пра пачуцці Юдая да яе, бо ён ані разу так і не прызнаўся ёй у каханні.
У гэты час Юдай спрабуе пераадолець у сабе страх прызнання ў каханні да Цідзуру.
Час, які яны былі правесці разам... Важныя пачуцці, якія трэба было агучыць...
Нязначныя, але дарагія сэрцу рэчы, якія звычайна забываюцца ў паўсядзённасці.
Які адказ знойдуць яны, будучы далёка адзін ад аднаго?
Гэта гісторыя пра іх пачуцці і думкі, якая распаведзена з двух розных бакоў.