Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
24/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.

Палымяная брыгада пажарных / Enen no Shouboutai [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

На Токіа абрушваецца шэраг загадкавых трагедый, звязаных з раптоўным і незразумелым самаўзгараннем людзей і іх пераўтварэннем у жывыя ўвасабленні агню. Гэтых агнявых істот сталі называць «агнявікамі». Першае іх з’яўленне ўносіць хаос і страх у жыццё горада. Але з часам гараджане пачынаюць прызвычайвацца да іх, а самі істоты —эвалюцыянаваць. Наступныя пакаленні агнявікоў атрымалі здольнасць кіраваць агнём без страты чалавечага аблічча. Адзін з такіх людзей – Сінра Кусакабэ. Шынра можа пры жаданні запальваць свае ногі, за што займеў мянушку «Д’ябальскія ступні». Ён уступае ў спецыяльную пажарную брыгаду № 8, знакамітую тым, што ў ёй працуюць людзі, якія таксама кіруюць агнём і выкарыстоўваюць гэтую здольнасць, каб спыняць агнявікоў і гасіць іх полымя. Аднак апрача змагання з агнявікамі ў Сінры і яго брыгады ёсць іншая мэта — яны павінны раскрыць прычыны ўзнікнення агнявікоў. Для самога ж Сінры гэта не проста працоўны абавязак, а магчымасць разгадаць таямніцу пажару, у якім дванаццаць гадоў таму загінула яго сям’я.

Мова бадзяжных сабак / Bungo Stray Dogs [12 з 12]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Bones

Пакінуты нават сваім жа прытулам, Ацусі апускаецца да самага дна. Будучы між галоднай смерцю і рабаваннем, ён ратуе на рацэ незнаёмца, няўдалага самазабойца, які змяняе ягонае жыццё. Цяпер, будучы чальцом Узброенага Дэтэктыўнага Агенцтва, хлопцу давядзецца выжываць у свеце Мафіі, бандытаў і людзей з звышнатуральнымі здольнасцямі, якія пануюць у гэтым горадзе. Ацусі атрымае шанец даказаць што ён мае права на жыццё, калі застанецца жыў.

Сад слоў / Kotonoha no Niwa [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

«Мы сустрэліся, каб ісці наперад». Такао марыць выдумляць і ствараць абутак. Ён прагульвае школу ў адным з традыцыйных японскіх садоў, працуючы над эскізамі туфляў. Аднойчы, трапіўшы там пад лівень, ён знаёміцца з загадкавай жанчынай, Юкіно, якая відавочна старэй за яго. Пасля той сустрэчы, яны працягваюць выпадкова сустракацца, зноў і зноў, але толькі ў дажджлівыя дні. З кожнай сустрэчай іх стасункі мацнеюць і яны ўсё больш адкрываюцца адно аднаму. Але сезон дажджоў хутка скончыцца...

DUB
SUB
26/26

Дзённік будучыні / Mirai Nikki [26 з 26]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: asread

Перад вамі Юкітэру Амано. На першы погляд, звычайны японскі школьнік чатырнаццаці гадоў. Але яго натура інтраверта не дае яму ўліцца ў калектыў. У сваім класе хлопец вядомы пустэльнік. Некаторыя нават лічаць яго шызікам. Амано можа і хацеў бы змяніць сітуацыю, знайсці сяброў, але яго занадта мяккі характар і неўпэўненнасць у сабе замінае ў гэтым. Таму школьніку застаецца толькі адно — весці ўласны дзённі на мабільніку і выдумляць сабе сяброў. Такіх як бог часу і праcторы "Дэус экс Машына" і яго памагатая Муру-Муру. Бог — любіцель зацейваць гульні, і ў адзін момант ён прапануе Юкітэру змяніць жыццё. На што хлопец пагаджаецца. Ён яшчэ не ведае, што яму прынясе гэтая згода. Аднойчы мабільны дзённік Амано пачынае прадугадваць будучыню. Ды і выдуманыя сябры аказваюцца даволі сапраўднымі. Тым часам Дэус ужо распачаў сваю вялікую гульню на выжыванне. І Юкітэру аказваецца толькі адным з дванццаці ўладальнікаў асаблівых дзённікаў, гэткім чынам трапляючы ў самую гушчу падзей. Правіла ў гульне адно — забей, або будзеш забіты. У сваю чаргу пераможца зойме месца слабеючага бога і стане ўсемагутным. Гэта неверагодны прыз, які каштуе (ўсяго толькі) жыццяў адзінаццаці чалавек (а мо і болей?). Якія яшчэ цікавосці падкіне Дэус і яго памагатая? Ці выжыве Амано ў гэтай мясарубцы? Ці сможа ён пераступіць праз мараль і стаць халаднакроўным забойцам? Захоча ён страціць блізкіх дзеля права называцца богам, ці ўсё ж выйдзе з гульні? Што ж, час пакажа.

Уанпанчмэн 2 / One Punch Man 2 [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Зноў Зямля пад пагрозай. Асацыяцыя вырашае, як падрыхтавацца да небяспекі "Апошняга прадказання Шыбабавы", а тым часам колькасць нападаў пачвар павялічылася, і героям ужо не да адпачынку. Але гэта не надта цікавіць усім нам знаёмага Сайтаму. Аб чым казаць калі супраціўнікі больш фанабэрацца чым б'юцца. І ўсё скончваецца пасля аднаго ўдару. Але Сайтама яшчэ марыць знайсці таго, хто верне яму пачуццё сапраўднай бітвы. У новым сезоне мы больш падрабязна пазнаёмімся з тымі, каго мы ўжо бачылі раней, а таксама пабачым новых персанажаў гэтага свету.

DUB
SUB
1/1

Спатканне з жыццём: Спаткання час / Date A Live: Date to Date [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: AIC

Эпізод, які выйшаў у камплекце з 9 томам навэлы і не паказаны па тэлебачанні. Распавядае пра тое, як Арыгамі запрасіла Шыдо на спатканне.

DUB
SUB
1/1

Акадэмія маленькіх вядзьмарак / Little Witch Academia [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Trigger

Гэта гісторыя распавядае пра дзяўчынку-чараўніцу Ако. Хаця, зваць яе чараўніцай будзе не зусім правільна. Вырасла яна ў звычайнай сям'і, так што магіі яе з дзяцінства ніхто не вучыў і ніякіх здольнасцяў у яе няма. У акадэмію Ако прыйшла натхнёная магічным спектаклем, які яна ўбачыла ў дзяцінстве. Спадзяючыся на цікавыя і вясёлыя заняткі, яна паступае ў акадэмію «Луна Нова», аднак большасць яе ўрокаў — гэта толькі тэорыя: чытанне кніг, лекцыі, запісы і амаль ніякіх практычных заняткаў, што відавочна не па душы вядзьмарцы-пачаткоўцу. Аднойчы яе клас адпраўляецца ў лабірынт для пошуку рэдкіх прадметаў па заданні настаўніка. Прагульваючыся па калідорах падзямелля, Ако чуе крык і, канешне ж, адразу кідаецца на дапамогу. Праз некаторы час, дзякуючы сваёй сяброўцы-алхіміку, яна знаходзіць новую, яшчэ нязведаную частку лабірынта. Монстры? Старажытныя артэфакты? Магічныя загадкі? Усё трэба знайсці, пазнаць і паглядзець, нельга стаяць на месцы, бо гэта шанец паказаць сябе і нарэшце дабіцца поспехаў у вядзьмарстве. Заўвага: «Акадэмія маленькіх вядзьмарак» — адно з чатырох анімэ, якія атрымалі 38 мільёнаў іен (каля 480 тысяч долараў) з "Праекта падрыхтоўкі маладых аніматараў 2012".

DUB
SUB
1/1

Нечы позірк / Dareka no Manazashi [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

З часам рэчы становяцца штодзённымі і нуднымі, чалавек забывае пра тое, што насамрэч з’яўляецца каштоўоным у жыцці. Мы не ўсведамляем, наколькі важная сапраўдная любоў нашых блізкіх і родных людзей. Гэтае разуменне прыходзіць толькі ў той трагічны момант, калі мы назаўжды губляем тых, хто ўвесь час быў побач з намі…

DUB
SUB
1/1

Ростань / Cross Road [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Старшакласнікі Міхо і Сёта вырашылі паступаць у Такійскі ўніверсітэт і рыхтуюцца да ўступных экзаменаў. Міхо жыве на востраве, дзе няма ніякіх падрыхтоўчых курсаў, у той час як Сёта жыве ў Токіа і падзарабляе на паўстаўкі. Яны імкнуцца і стараюцца з усіх сіл. Абое запісваюцца на дыстанцыйныя падрыхтоўчыя курсы Z-Kai. І ў гэты момант іх жыцці перасякаюцца перш, чым яны самі гэта разумеюць.

Невераемныя прыгоды ДжоДжо / JoJo no Kimyou na Bouken [26 з 26]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Англія, XIX стагоддзе. Джонатан Джостар, ён жа ДжоДжо, жыве ў вялікім будынку са сваім бацькам. І вось бацька сям'і Джордж Джостар усынаўляе дзіўнага хлопца, якога завуць Дыё Бранда. Джонатан узрадаваўся таму, што ў яго будзе новы сябар. Аднак Дыё зусім не спяшаецца сябраваць. Ён жадае пазбавіцца ад адзінага спадчынніка Джостараў і атрымаць усю іх маёмасць сабе. Ён збіў Джостара-малодшага ў спарынгу па боксе, настроіў яго сяброў супраць Джонатана, дык яшчэ і скраў першы пацалунак у яго дзяўчыны! А потым ідзе яшчэ далей, спальвае ў печы любімага сабаку Джонатана - Дані. Тут цярпенню ДжоДжо прыходзіць канец ...

Гармонія / Harmony [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio 4°C

Дзякуючы нанатэхналогіям у медыцыне і высокаму ўзроўню этычнага і сацыяльнага забеспячэння у будучым свет дасягнуў утопіі. Аднак ідэальным свет так і не стаў. Тры дзяўчыны вырашылі запярэчыць таталітарным атрыбутам утапічнага свету і паспрабавалі скончыць жыццё самагубствам. Аднак гэта ім не ўдалося. Пазней адна з дзяўчын, Туан Кірые ўступае ў Сусветную Арганізацыю Аховы Здароўя, і знаходзіць іншую дзяўчыну з тых што намагаліся скончыць з жыццём. Гэта яна робіць каб уратаваць планету... ад самой сябе.