Вялікая вайна, нарэшце, скончылася і наступіў доўгачаканы мір. Краіны пачынаюць аднаўляцца. На фоне гэтых падзей, на месцы буйнай бітвы, сярод абломкаў знаходзяць Віялету. Гэта маладая дзяўчына, якая ў сваім жыцці не ведала нічога, акрамя вайны. Яе гадавалі як інструмент для забойстваў, таму яна ўмела толькі выконваць загады свайго маёра.
Аднавіўшыся ад цяжкіх раненняў, Віялета пераходзіць пад камандаванне палкоўніка Ходжынса, старога знаёмага яе маёра. Ходжынс прызначае Віялету на працу ў сваю паштовую кампанію «C.H.», якая падае паслугі так званых лялек-самапісцаў. Прадстаўнікі гэтай прафесіі дапамагаюць людзям пісаць лісты, перадаючы іх пачуцці на паперу. Уражаная іх працай, Віялета вырашае далучыцца да гэтых лялек, каб зразумець сэнс тых апошніх слоў, якія маёр сказаў ёй.