Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
9/9

Кветка Лан Мо / Lan Mo de Hua [9 з 9]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Лан Мо — звычайная, нічым не цікавая пятнаццацігадовая дзяўчына, якая любіць фаст-фуд і мае хлапечыя нахілы. Яна закаханая ў свайго найлепшага сябра, Лі Юфэнга, аднак не можа раскрыць яму свае пачуцці. Аднойчы дзяўчына купіла чароўнае ўпрыгажэнне для валос ў выглядзе кветкі, з якой можа ператварацца ў прыгажуню. Прыняўшы чароўнае аблічча, Лан Мо спрабуе высветліць, як жа Лі Юфэнг ставіцца да яе на самай справе.

Умова з духам / Spiritpact [10 з 10]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Haoliners Animation League

Наследнік здаўна вядомай сям'і экзарцыстаў, Ё Кейка, пасля смерці бацькоў жыве ў беднасці. Ён зводзіць канцы з канцамі падпрацоўваючы прадказальнікам і рамантуючы камп’ютары. Аднойчы на мясцовай сметніцы ён сустракае Танмоку Кі, харызматычнага экзарцыста, што змагаецца са злымі духамі. Гэтая сустрэча стала для Ё Кейкі лёсавызначальнай, з яе і пачалася гэтая гісторыя. На няшчасце для сябе, Ё Кейка тым жа вечарам памірае ў ДТЗ і становіцца прывідам, менавіта тады ён зноў сустракаецца з Танмоку Кі, які прапануе Ё Кейку ўмову, па якой ён становіцца ценявым духам Кі, каб разам змагацца са злом у гэтым свеце. Так пачынаецца гісторыя нашых герояў!

Купідонаў шакалад / Aishen Qiaokeli-ing... [15 з 15]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: G.CMay Animation & Film

Хао Цзян — звычайны старшакласнік, які жадае жыць спакойным жыццём, таму стараецца не выдзяляцца. Але ў адзін дзень усё змянілася. На адным з заняткаў да яго падыходзіць дзяўчына-прыгажуня, якая кажа, што цяжарная ад яго, але нават гэта яшчэ не ўсё. Потым іншая дзяўчына-спартоўца гаворыць яму, што яны жывуць разам, але зноў жа гэта не канец, была яшчэ і трэцяе дзяўчо-разумніца, якая з'яўляецца і кажа, што ў іх ужо ёсць дзіцяці. Гэта пачатак новага жыцця галоўнага героя, якое здарылася з-за таго, што ён выпадкова знайшоў на даху пірог з Купідонава шакаладу і пакаштаваў яго.