Кунэ-кунэ, Хацісяку, станцыя «Кісарагі»... Тут гэтыя героі гарадскіх легенд ўяўляюць рэальную пагрозу. Тагасвецце. Загадкавы свет, што мяжуе з нашым. Аднойчы Сарао Камікосі знаходзіць у закінутым доме дзверы. У «свеце па той бок», або Тагасвецці, яна сустракае Тарыко Нісіну, і гэтая сустрэча мяняе ўсё яе жыццё. Тарыко просіць Сарао дапамагчы ёй у даследаваннях загадкавага свету. Яна спрабуе знайсці дзяўчыну па імені Сацукі, якая знікла на тым баку. У выніку, Сарао і Тарыко аб'ядноўваюць сілы, каб вывучыць Тагасвецце і знайсці дзяўчыну, а таксама трохі падзарабіць. Апынуўшыся ў прасторы, дзе анамальнае становіцца штодзённым, дзяўчыны раз за разам сутыкаюцца з жудаснымі істотамі. Прыйшла пара выжываць.