Нішто не парушала мірных будняў Ёсікадзу Міяно: ён вучыўся, дапамагаў у вучнёўскім камітэце, употай ад аднакласнікаў насалоджваўся чытаннем мангі, прысвечанай каханню між мужчынамі, час ад часу хваляваўся, з-за таго, што ў яго дзявочы твар, — карацей, вёў звычайнае школьнае жыццё звычайнага старшакласніка, пакуль лёс не звёў яго з вучнем, старэйшым на год Сюмэем Сасакі. У школьным двары адбылася драка, якую застаў Міяно, а Сасакі смела адправіўся разнімаць парушальнікаў. Міяно, вырашыўшы, што Сасакі — адказны, але ў той жа час круты хлопец, трохі расчараваўся, калі ў наступны раз сутыкнуўся з ім, бо той насамрэч аказаўся навязлівым, бестактоўным, легкадумным хлопцам, які працягваў казаць, наколькі мілы ён, Міяно. Цяпер будні Міяно поўныя Сасакі, які не ўпусціць нават мізерную магчымасць падабрацца да яго як мага бліжэй!
13.05.2022
Sasaki to Miyano
Рэдактар:
*пры пераходзе да аплаты сума будзе аўтаматычна канвертавана ў расійскія рублі
ПадтрымацьАхвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад новых серый і падтрымліваеце беларускую мову