Гандляр Крафт Лорэнс вандруе па свеце, зарабляючы грошы дзеля даўняй мары — асесці ў адным з гарадоў і адкрыць уласную краму. З'язджаючы з чарговай вёскі з грузам пшаніцы, у сваім возе ён знаходзіць дзяўчыну. Выглядае яна незвычайна: без адзення, з хвастом і ваўчынымі вушкамі. Прачнуўшыся, тая расказвае Лорэнсу, што мясцовыя жыхары стагоддзямі лічылі яе багіняй урадлівасці, рабілі ёй дары, а свята ўраджаю прысвячаюць ёй. Зрэшты, сама яна сябе багіняй не лічыць, і клічуць яе Холай. Апошнім жа часам з развіццём сельскай гаспадаркі вяскоўцы перасталі залежаць ад Холы і больш у яе не вераць. Хола вырашыла адправіцца на радзіму, у паўночныя землі, і просіць Лорэнса даставіць яе туды, паабяцаўшы, што ў даўгу яна не застанецца. Добра ўсё абдумаўшы, Лорэнс згаджаецца...
19.03.2021