Будучы маленькай, Міра Кінохата пазнаёмілася з хлопчыкам Ао, які расказаў ёй аб тым, што ў небе ёсць зорка з ейным іменем. А вось зоркі з іменем Ао не існуе. Тады яны паабяцалі адно аднаму, што будуць разам даследваць космас, каб адкрыць новую зорку і назваць яе ў гонар Ао, і рассталіся. Некалькі гадоў пазней старшакласніца Міра вырашае ўступіць у клуб астраноміі, каб выканаць абяцанае. Аднак усё ідзе не па плане. Аказваецца, што клуб астраноміі аб'ядноўваецца з клубам геалогіі, каб разам стварыць клуб прыродазнаўчых навук. Іменна ў гэтым новым клубе Міра сустракае даўно страчанага сябра Ао Манаку. Нюанс толькі ў тым, што Ао насамрэч — дзяўчынка.