Урана Матосу — дзяўчына, якая вельмі любіла кнігі. Яе любоў да кніг заўжды вяла дзяўчыну па жыцці. Яна змагла дасягнуць сваёй мары, атрымаўшы сертыфікат бібліятэкара. Але ўсё гэта было ў мінулым жыцці. Падчас землятрусу на Урану падае кніжная паліца. Паміраючы, дзяўчына загадвае апошняе жаданне, каб яна і ў наступным жыцці змагла чытаць. Але лёс абыходзіцца з ёй інакш: яна перараджаецца ў сярэдневяковым свеце ў целе маленькай дзяўчынкі па імені Майн. У гэтым месцы пісьменных людзей амаль няма, а кнігі з'яўляюцца вялікай роскашшу, даступнай толькі дваранам. І таму дзяўчынка ставіць сабе мэту — адкрыць свет кніг простым жыхарам, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў мінулым жыцці.
Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen
Перакладчык:
Рэдактар: