У свеце, дзе існуюць алхімікі — людзі, здольныя навукай трасмутаваць матэрыю шляхам расчаплення і аднаўлення, існуе закон. Закон раўнацэннага абмена: каб нешта атрымаць, трэба аддаць штосьці раўнацэннае. І толькі містычны Філасофскі камень здольны абысці гэта правіла. Галоўныя героі, браты Эдвард і Альфонс Элрыкі, паплаціліся ў дзяцінстве, спрабуючы вярнуць да жыцця маці. Альфонс страціў усё цела, а Эдвард — руку і ногу. Аднак Эдвард змог прывязаць душу брата да старых даспехаў, якія цяпер разам з ім вандруюць па свеце. Цяпер жа мэта братоў — знайсці Філасофскі камень і вярнуць страчаныя целы. Гэта першая з двух анімэ-адаптацый мангі “Стальны алхімік”, якая выходзіла ў 2003-2004 гадах. Пасля таго, як анімэ нагнала арыгінальныя главы, яно пачало разыходзіцца з першакрыніцай у плане сюжэта і характараў персанажаў.
30.05.2022
Fullmetal Alchemist
Рэдактар: