1 серыя
2 серыя
3 серыя
4 серыя
5 серыя
6 серыя
7 серыя
8 серыя
9 серыя
10 серыя
11 серыя
12 серыя
У гэтай гісторыі побач з чалавецтвам жывуць звералюдзі. Сучасны свет, дзе прырода ўступае цывілізацыі, а людзей з генамі звяроў выганяюць з родных мясцін. Сусветная супольнасць спрабуе стабілізаваць сітуацыю і стварыць магчымасць суіснавання двух відаў. Менавіта для гэтага ў Японіі адкрываюць Аніма-Cіці – месца, дзе звералюдзі змогуць быць сабой. Праз дзесяць гадоў сямнаццацігадовая Міціру Кагэморы збягае ў Аніма-Cіці. Раней яна была звычайным чалавекам, але аднойчы раптам ператварылася ў янота. У горадзе звералюдзей дзяўчына разумее, што нарэшце можа жыць свабодна, знаёміцца з упартым Сіра Огамі, які ненавідзіць людзей, і многіх іншых жыхароў Аніма-Cіці, пазнаючы ўсё больш аб іх жыцці. Але чаму Міціру ператварылася ў зверачалавека? Калі героі спрабуюць гэта высветліць, адбываюцца нечаканыя падзеі.
Ахвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад кантэнту і падтрымліваеце беларускую мову.
Падтрымаць аўтараў5
4
3
2
1
пт, 10 ліп 2020 г., 08:14
Добрае, часам нават крыху дзіцячае анімэ, сакавіты малюнак і вельмі (!) прыгожыя персанажы. Агучка проста неверагодная! Дзякуй усім, хто працаваў над праектам.
сб, 13 чэрв 2020 г., 22:32
Агучка топ. Нягледзячы на тое, што агучвае толькі адзін чалавек, яму ўдаецца перадаць характары і эмоцыі персанажаў. Проста неверагодная праца! Мая найглыбейшая павага!
пн, 4 трав 2020 г., 21:31
Orril - беларускі голас №1 агучкі сёненов!
пн, 30 сак 2020 г., 17:55
Вельмі цікавы малюнак. Мне здаецца, што я выразна чую голас Ітачі))) Дзякуй за хуткі рэліз.
Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь