Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
13/13

Створаны ў Бездані / Made in Abyss [13 з 13]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Бездань – вялізная дзіра, якая вядзе да самых глыбінь Зямлі, поўная загадкавых істот і рэліквій. Адкуль яна ўзялася? Што хаваецца ў яе глыбінях? Безліч смелых людзей, што называюць сябе рэйдарамі, імкнуцца зведаць таямніцы Бездані. Самыя лепшыя і смелыя з рэйдараў – Белыя свісткі. Тымі, хто жыве на паверхні, яны лічыцца легендарнымі. Рыка, дачка зніклага Белага свістка Лайзы Знішчальніцы, хоча стаць такой жа, як маці, і разведаць усе самыя далёкія куточкі Бездані. Аднак ёй, навічку, Чырвонаму свістку, дазваляецца знаходзіцца толькі на верхніх узроўнях. Нягледзячы на гэта, аднойчы Рыка сустракае таямнічага робахлопчыка, разам з якім на ўласным досведзе спазнае жах таго, што Бездань хавае ў сваіх глыбінях.

Залаты Камуі OVA / Golden Kamuy OVA [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковы эпізод анімэ-серыяла «Залаты Камуі», які быў выпушчаны ў камплекце з 15-м томам арыгінальнай мангі.

Залаты Камуі / Golden Kamuy [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Гэта гісторыя бярэ свой пачатак на востраве Хакайда напрыканцы эпохі Мэйдзі. Нядаўна скончылася Руска-японская вайна, у якой Японія атрымала перамогу. Адным з салдатаў гэтай вайны быў Саіці Сугімота, якога празвалі «Неўміручым». Даўшы абяцанне свайму загінуламу таварышу, Сугімота стаў золаташукальнікам, каб аплаціць лячэнне хворай удавы свайго сябра. Аднак, да яго даходзяць чуткі, быццам нехта схаваў на востраве скарбы айнаў. Сугімоту адурманьвае залатая ліхаманка, і ён адпраўляецца на пошукі гэтых скарбаў. Але ён не адзіны, хто іх шукае...

Nekopara / Nekopara [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Касё Мінадзукі вырашыў пакінуць родны дом, каб адкрыць сваю ўласную кандытарскую "La Soleil". Аднак, сярод прывезеных рэчаў ён пабачыў дзвюх чалавекападобных котачак Чокалу і Ванілу, якіх трымала дома яго сястра. Спачатку ён думаў вярнуць іх назад, але пасля доўгіх і ўпартых просьбаў застацца з ім, ён іх пакідае іх у сябе. Цяпер яны дапамагаюць яму па працы кандытарскай. І неяк аднойчы, Чокала сустракае адзінокага кацяня. Так і пачынаецца гэта кранальная каціная гісторыя!

In/Spectre / In/Spectre [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

У дзяцінстве Котоко Іванага была скрадзена ёкаямі — звышнатуральнымі міфічнымі стварэннямі. Яны прапанавалі ёй ролю багіні мудрасці, што дазволіла б стаць пасярэднікам паміж светам людзей і іншымі светамі. Узамен за гэта ў яе забяруць правае вока і левую нагу. Пасля нядоўгіх роздумаў Котоко пагадзілася на здзелку, і цяпер кожны раз, калі ў ёкаяў узнікаюць праблемы, яны ідуць да яе па дапамогу. Прайшло шэсць гадоў. Куро Сакурагава, якога сустрэла Котоко — малады дваццацігадовы студэнт каледжу, які толькі што расстаўся са сваёй дзяўчынай. Котоко палічыла гэта шанцам бліжэй пазнаёміцца з хлопцам. Аднак неўзабаве ўсвядоміла, што Куро не зусім просты і мае нейкую звышздольнасць. Дзяўчына прапануе яму стаць напарнікам у расследванні звышнатуральных спраў. Так і пачынаюцца іх захапляльныя прыгоды.

DUB
SUB
10/10

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo! [10 з 10]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Studio Deen

Усё пачынаецца з таго, што галоўны герой па імені Сато Кадзума ратуе дзяўчыну, якой, насэмрач, гэтае выратаванне было не патрэбна, але ўсё ж Кадзума з-за гэтага памірае. Пасля смерці ён прачынаецца перад багіняй, якая прапаноўвае яму перарадзіцца ў іншым свеце з рэччу, якую ён абярэ. Так пачаліся прыгоды Сато Кадзумы.

DUB
SUB
12/12

Dorohedoro / Dorohedoro [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Гэта гісторыя адбываецца у двух светах адначасова. Першы — свет чарадзеяў, падобных да людзей істот, якія здольны ствараць унутры свайго цела дым, які для іх ёсць магіяй. Другі — свет пад назвай Дзіра. Трушчобы, населяленыя простымі людзьмі. Чараўнікі выкарыстоўваюць Дзіру як палігон для сваіх трэніровак, а людзей — як сыравіну, над якой можна ставіць вопыты ці прадаваць у якасці рабоў. Паветра і зямля Дзіры прапітаны магічнымі адходамі.

DUB
SUB
1/1

Another: The Other — Inga / Another: The Other — Inga [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Экранізацыя нулявога тома мангі, які распавядзе перадгісторыю галоўнай гераіні і яе сястры.

Рукі прэч ад кінаклуба! / Eizouken ni wa Te wo Dasu na! [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Кожны падлетак марыць праславіцца і здзейсніць сваю мару! Так і Мідоры Асакуса марыць аб тым, каб зняць сваё анімэ, але ёй не дастае смеласці і энергіі, каб усур'ёз узяцца за справу. Па шчаслівай выпадковасці, яна сутыкаецца з Цубамэ Мідзусакіс — перспектыўнай папулярнай дзяўчынай, якая марыць стаць аніматарам. Прыняўшы ў сваю кампанію яе і прагную да грошай лепшую сяброўку Мідоры — дзяўчыну па імені Саяка Канаморы, яны ўтвараюць безжурботнае трыа, якое гатова мэтанакіравана прабівацца насустрач сваёй мары. Цяпер перад імі стаіць грандыёзная задача — зрабіць свет сваёй фантазіі існым, і яны яе абавязкова выканаюць!

Усміхайся на подыуме / Runway de Waratte [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Будучы яшчэ маленькай, Ціюкі Фудзіто марыла стаць зоркай мадэльнага агенцтва свайго бацькі і выступіць на Тыдні моды ў Парыжы. Але хутка сутыкнулася з вялікай праблемай – яе рост спыніўся на 158 сантыметрах, безнадзейна малых, каб быць прафесійнай мадэллю. І аднойчы, яна сустрэла Ікуто Цумуру – хлопца з беднай сям'і, які марыць праславіцца ў індустрыі моды як дызайнер адзення. Так яны пачынаюць доўгі сумесны шлях, пераадольваючы ўсе перашкоды для здзяйснення сваіх мар.

Закаханыя навукоўцы і навуковы доказ кахання / Rikei ga Koi ni Ochita no de Shoumei shitemita [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Сінья Юкімура, як і Аямэ Хімуро маюць далёка ідучыя планы, а з выгляду яны выклікаюць ўражанне прывабнай маладой пары і могуць сысці за закаханых, але на справе ўсё куды складаней. Абодва вырашылі прысвяціць сябе навуковай дзейнасці. Ім проста не цярпіцца даказаць, што любоўнае пачуццё цалкам можна абгрунтаваць навукай і яны імкнуцца практычна адпрацаваць сваю ідэю. Падштурхнула пару да фарміравання дадзенай ідэі рэальнае пачуццё, якое даўно іх захапіла. Яны закаханы адзін у аднаго. Але абодва адчуваюць, што не павінны дазваляць сабе пераступаць мяжу. Сінья і Аямэ гатовыя каханне пакласці на алтар навукі. Яны мяркуюць, што, быўшы навукоўцамі не павінны паддавацца ўплыву хімічных працэсаў сваіх целаў і не даваць слабіны. Але ў гэтым і крыецца нейкая нестыкоўка. Атрымліваецца, што яны любяць адзін аднаго і хочуць у сваёй навуковай працы даказаць каханне навуковай мовай, але ў той жа час адмаўляюць яе. І пара пачынае вывучаць ўласныя настрой, учыняюць рамантычныя спатканні, каб адзначаць дынаміку ў зменах артэрыяльнага ціску і фіксаваць іншыя паказчыкі, якія спадарожнічаюць фізічнаму нахілу і таго стану, якое завецца каханнем.

Грабежнік / Plunderer [24 з 24]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Свет апынуўся пад уладай лікаў і кожнаму чалавеку належыць так званы «лічыльнік». Пры гэтым кожны індывід надзелены ўласнымі задачамі, якія ён абавязаны выканаць за час свайго жыцця. Усе падзеі ў жыцці чалавека паказаны ў выглядзе лікаў на лічыльніку. Прычым паказчыкі, могуць быць якія заўгодна, пачынаючы ад пройдзеных за дзень крокаў да становішча ў грамадстве. Чым большы лік, тым больш уладным аказваецца ўладальнік такога лічыльніка. Уладальнікі высокіх паказчыкаў мелі права аддаваць распараджэнні тым, хто меў меншыя лічбы. Паказчык ж мог і паніжацца да нуля, калі такое адбывалася, то ўладальніка лічыльніка павінна была паглынуць Бездань. Маці Хіны бачыць сумную лічбу на лічыльніку і замест развітання паведамляе дачку, каб яна адшукала Чырвонага Барона. Гэта быў герой вайны, якая адбылася трыста гадоў таму. Парушыць апошнюю просьбу маці дзяўчына не ў сілах і адпраўляецца ў дарогу. А тая з’яўляецца далёкай і вядома, нялёгкай. Але гэта не так ужо і страшыць Хіну. Яна знаёміцца на шляху з мечнікам. Рыхіто носіць маску, хаваючы свой твар, да таго ж ён з'яўляецца распуснікам і тоіць у сабе мноства таямніц. Хіна не мае ўяўлення, чаго чакаць ад гэтага чалавека, і баіцца яго.