Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Залаты Камуі 2 / Golden Kamuy 2 [6 з 12]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Залатая ліхаманка працягваецца. «Неўміручы» Саіці Сугімота разам са сваёй вернай саюзніцай, Асірпай, і кампаніяй паплечнікаў, працягваюць свой шлях за казачным багаццем. Некалькі частак карты ўжо знойдзеныя. Ці змогуць сябры атрымаць астатнія часткі і знайсці скарб, не страціўшы чалавечнасць?

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка / Mahou Shoujo Madoka★Magica [12 з 12]

Год: 2011
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Любячая сям'я, блізкія сябры, пачуцці радасці і смутку. Гэта тыя рэчы, якія насычаюць нашае звычайнае жыццё. Канамэ Мадока – вучаніца другога класа сярэдняй школы, якая жыве такім звычайным жыццём, пакуль не здараецца дзіўная выпадковая сустрэча. Яна не ведае, супадзенне гэта, або воля лёсу, але відавочныя дзве рэчы... Гэта момант, калі зменіцца яе лёс... Гэта пачатак новай магічнай гісторыі!

Дзіця надвор'я / Tenki no Ko [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

У пошуках вольнага жыцця шаснаццацігадовы Ходака ўцякае з бацькоўскай хаты ў Токіа. Дождж ліе некалькі тыдняў запар, працу збегламу школьніку знайсці складана, апошнія грошы на зыходзе. Можа, выпадкова сустрэтая дзяўчына стане для яго тым самым сонечным промнем?

Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце: Ледзяныя вузы / Re:Zero kara Hajimeru Isekai Seikatsu – Hyouketsu no Kizuna [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Пакрыты снегам і льдамі лес Эліор ёсць домам для разнастайных магвераў і 50 эльфаў, замарожаных ува льдах. Аднойчы, вышэйшы дух Пак вызваляе адну дзяўчыну з ледзяной турмы. Яе завуць Эмілія, яна паўэльф са срэбранымі валасамі, доўгімі вушамі і ліловымі вачыма — прыкметы, якія нагадваюць злавесную Вядзьмарку Зайздрасці, пераможаную шмат гадоў таму. Будучы адрынутай грамадствам праз яе знешнасць, Эмілія жыве ў лесе разам з Пакам, яе адзіным кампаньёнам і сям'ёй. Абцяжараная грахом, пра які яна не ведае, яна пражывае свае дні ў спробах знайсці спосабы дапамагчы сваёй замарожанай радні. Але калі вышэйшы дух Мелакуэла, арбітр свету, знаходзіць Эмілію, ейнае права на жыццё ставіцца пад сумненне. Ці апынуцца ледзяныя вузы, якімі яна звязаная з Пакам, цёплай ніццю, што дапаможа кінуць выклік лёсу?

Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце: Снежныя ўспаміны / Re:Zero kara Hajimeru Isekai Seikatsu – Memory Snow [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Пасля перамогі над зграяй ульгармаў, Субару нарэшце атрымаў перадышку. Але ён не губляе час і рыхтуецца да спаткання з Эміліяй. Ён вывучае вёску і з дапамогай мясцовых дзяцей знаходзіць для яго цудоўнае месца. На жаль, нечакана настаюць замаразкі ў асабняку Розуэла ў самы важны для Субару дзень. І яму нічога не застаецца, акрамя як адкласці спатканне. Тым часам дзень за днём становіцца ўсё халадней і халадней, і Субару павінен дакапацца да сутнасці праблемы, інакш адкладзенае спатканне стане найменшай з ягоных турбот.

Галасы далёкай зоркі / Hoshi no Koe [1 з 1]

Год: 2002
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: CoMix Wave

Гэта гісторыя пра каханне на вялікай адлегласці, пра абмен лістамі. Дзеянні адбываюцца ў 2046-м годдзе. Пасля адкрыцця руін на Марсе, пакінутых іншапланетнай цывілізацыяй, чалавецтва атрымала магчымасць здзейсніць тэхналагічны скачок і плануе ў наступным годзе адправіць экспедыцыю. Мікако Нагамінэ і Набору Тэрао — вучні сярэдняй школы. Аднак Набору збіраецца паступаць у старшую школу, а Мікако абраная для ўдзелу ў касмічнай экспедыцыі...

Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце / Re:Zero kara Hajimeru Isekai Seikatsu [25 з 25]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

У адзін цудоўны дзень старшакласнік Субару Нацукі пры вяртанні з крамы знянацку трапляе ў іншы свет. Азадачаны тым, якім чынам і дзе ён апынуўся, ён пагаршае становішча, уцягнуўшыся ў бойку з мясцовым людам. Аднак пазней, ратуючы адну срэбравалосую дзяўчыну, ён вырашае з ёй супрацоўнічаць, каб вярнуць прыхільнасць народа да сябе. Нарэшце, знайшоўшы зачэпку, Субару і яго новая знаёмая аказваюцца атакаванымі і забітымі. Пасля гэтага Субару прачынаецца ў месцы, адкуль ён прыйшоў у іншы свет, даведаўшыся, што атрымаў здольнасць «Вяртанне з тагасвету», якая паварочвае час назад да моманту забойства. Але ці зможа герой з падобнай здольнасцю пазбегнуць поўнага адчаю і выратаваць сваю новую знаёмую ад смяротнага лёсу?

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 2 OVA / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. Zoku OVA [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: feel.

Дадатковая серыя анімэ «Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 2». Серыя адаптуе 10.5 том арыгінальнай навэлы, сюжэт у якім факусіруецца на характары Ірохі Ісікі.

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай OVA / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. OVA [1 з 1]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Дадатковая серыя анімэ-серыяла «Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай OVA», выпушчаны ў камплекце з аднайменай відэагульнёй для PlayStation Vita.

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Рыцары зорнага пылу / JoJo no Kimyou na Bouken Part 3: Stardust Crusaders [24 з 24]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

У японскай турме сядзіць сямнаццацігадовы Куджо Джотаро: задзіра, разгільдзяй, забіяка... і ён апантаны некантралюемай сілай! Па ўсім свеце прачынаюцца злыя духі, Станды, жахлівыя нябачныя стварэння, якія дораць сваім носьбітам невераемныя сілы. Каб выратаваць жыццё сваёй маці, Джотаро павінен утаймаваць невядомыя сілы, што сядзяць у ім, і адправіцца ў Егіпет, а дакладней, у Каір, дзе знаходзіцца ўжо ўсім нам знаёмы стогадовы вампір, які прагне крыві яго сям'і. Але дарога доўгая, ды яшчэ цэлая армія злавесных уладальнікаў стандаў чакае на кожным кроку, каб забіць і самога ДжоДжо, і яго сяброў...

Улада кніжнага чарвяка 2 / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen 2 [5 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Пасля завяршэння цырымоніі хрышчэння Майн пачынае працаваць у якасці паслушніцай ў царкве. Тое, што яе чакае ўнутры — гэта тое, аб чым яна заўжды марыла: пакой, поўны кніг! Але яе новае жыццё не зусім тое, на якое яна спадзявалася: Майн акружана дваранамі, якія ставяцца з пагардай да ейнага паходжання і нават уласныя паслядоўнікі прычыняюць ёй непрыемнасці. Акрамя таго, ёй прыходзіцца пастаянна змагацца са слабасцю і хворасцю ўласнага цела. Але з любоўю да кніг, што палае ў ейным сэрцы, яна цалкам аддаецца сваім новым вучнёўскім абавязкам.

DUB
SUB
1/1

5 сантыметраў у секунду / Byousoku 5 Centimeter [1 з 1]

Год: 2007
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Такакі і Акары разам навучаліся ў пачатковай школе. Яны часта сустракалі адно аднаго ў бібліятэцы, таму хутка пасябравалі. Паступова іх сяброўства ператварылася ў каханне. Яны абое марылі пайсці ў адну сярэднюю школу. Аднак з-за таго што бацькі Акары вырашылі пераехаць, гэтая мара была разбіта ўшчэнт. Адлегласць у дзясяткі кіламетраў — вялізарная для дзіцяці і не такая вялікая для дарослага… але здольнасць прайсці гэты шлях не заўсёды дапамагае пераадолець бездань, што ўзнікае паміж людзьмі.