Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Прамар / Promare [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Trigger

Галоўны герой — Гало Цімос, навічок у пажарнай брыгадзе "Палымяныя ратаўнікі". Пад час аднаго з заданняў ён сутыкаецца з Ліё, лідарам тэрарыстычнай групоўкі мутантаў-падпальшчыкаў "Шалёныя Апаленыя", і дапамагае ўладам нарэшце спыніць яго злачынствы. Аднак, праз нейкі час Гало даведваецца, што свет не такі, як ён думаў...

Спаліць гэтую ведзьму / Burn the Witch [3 з 3]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Colorido

Першае правіла Адваротнага Лондана – звычайным людзям ні пры якіх абставінах нельга чапаць цмокаў. Больш правілаў няма. Аднак, аднаму з херояў было складана вывучыць гэтак вялізарны спіс, у выніку чаго Лондану стаў пагражаць вялікі трындзец. А разграбаць усё гэта адправілі нашых дзяўчынак-ведзьмаў: мілку Ніні Спангл і не менш мілую Ноэль Ніхасі.

DUB
SUB
2/12

Акудама Драйв / Akudama Drive [2 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Альтэрнатыўная Японія будучыні. У ходзе шматгадовай кравапралітнай вайны двух варожых рэгіёнаў — Канто і Кансай — перамога застаецца за першым. Цяпер жыхары правінцыі Кансай знаходзяцца пад прыгнётам праціўнікаў, церпячы дыктатуру і беззаконнасць. Зрэшты, як гэта часта бывае, у адказ на тыранію з'яўляецца вызваленчы рух. У дадзеным выпадку — групіроўка «Акудама Драйв», удзельнікі якой гатовыя ісці на злачынствы дзеля выратавання Кансая.

DUB
SUB
2/12

Дзень, калі я стала Богам / Kamisama ni Natta Hi [2 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Для Ёты Нарукамі настала апошняе школьнае лета, якое ён рупліва траціць на падрыхтоўку да ўступных іспытаў. І сітуацыя была б самай звычайнай, калі б не мілае стварэнне па імені Хіна, якое прадставілася ўсёведнай багіняй. Ёта збіты з панталыку, а таму ў ейныя словы аб тым, што праз трыццаць дзён настане канец свету, не верыць. Але здольнасці, якія дэманструе дзяўчына, пераконваюць яго. Тым часам тая вырашае застацца ў кампаніі новага знаёмага — так пачынаецца іхняе самае апошняе лета.

Дваранства / Noblesse [2 з 0]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Production I.G.

Райзел прачнуўся пасля 820 гадоў сну. Ён з'яўляецца чыстакроўным дваранінам, уладальнікам спецыяльнага тытула абаронцы. Адданы слуга, Франкенштэйн, у спробе абароны спадара, пераводзіць яго ў старшую школу E-Ран, дзе аднакласнікі дапамагаюць Райзелу вывучаць чалавечы свет. Аднак "Саюз" - гэта сакрэтная супольнасць, мэта якой захапіць увесь свет. Яны зноў і зноў падсылаюць да чыстакроўнаго мадыфікаваных людзей і спрабуюць скончыць яго жыццё. Цяпер Райзел вымушаны выкарыстоўваць усю сваю сілу, каб абараніць блізкіх ... І вось, праз восемсот дваццаць гадоў, знаходзіцца праўда, чаму ён ўпаў у сон.

Падарожжа Элейны / Majo no Tabitabi [3 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: C2C

Будучы яшчэ маленькай, Элейна была зачараваная серыяй кніг «Прыгоды Нікі», якая ўяўляе сабой зборнік кароткіх гісторый, што апавядаюць пра падарожжа ведзьмы Нікі па ўсім свеце. Натхніўшыся гэтымі гісторыямі, дзяўчынка паабяцала сабе і сваёй маці, што адправіцца ў падарожжа, калі пасталее і стане ведзьмай, як і яе любімая гераіня. Мінула некалькі гадоў, і Элейна ажыццявіла сваю дзіцячую мару. Доўга вандруючы па свеце, дзяўчына наведала самыя розныя месцы і сустрэла мноства людзей. Яна і па гэты дзень працягвае падарожнічаць. Да чаго ж гэтыя прыгоды яе прывядуць?

Адаці і Сімамура / Adachi to Shimamura [2 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Tezuka Production

Лёсы дзвюх вядомых прагульшчык, Адаці і Сімамуры, пераплятаюцца, калі дзяўчынкі сутыкаюцца на другім паверсе школьнай спартзалы. З тых самых часоў за гульнёй у пінг-понг і забавамі пачалася расці іх сяброўства. Але як яны адрэагуюць, калі аднойчы іх адносіны зменяцца?..

Прыгажуня: Аднясі мяне на Месяц / Tonikaku Kawaii [2 з 0]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Галоўны герой з самага дзяцінства пакутаваў з-за таго, што бацькі вырашылі занваць яго Насам. У спробах пазбавіцца ад насмешак навакольных, ён уклаў усе сілы ў спорт і вучобу, імкнуўся да высот. Аднак усё змянілася пасля лёсавызначальнай сустрэчы з прыгажуняй.

Sword Art Online / Sword Art Online [15 з 25]

Год: 2012
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

2022 год. Выйшла шматкарыстальніцкая гульня новага пакалення - "Sword Art Online". Смерць там азначае смерць у рэальным свеце, а збегчы адтуль немагчыма. Не ведаючы пра гэта, дзесяць тысяч ігракоў апынуліся ў пастцы, выбрацца з якой можна толькі калі прайсці ўсе сто паверхаў Айнкрада - велізарнага палаца, якім з'яўляецца свет гэтай гульні. Галоўны герой Кірыто, адзін з найлепшых мечнікаў SAO, збіраўся прайсці гульню адзін. Але на яго шляху з'яўляецца майстар рапіры Асуна, якая пераконвае яго працаваць у пары. Цяпер яны вымушаныя разам супрацьстаяць не толькі босам паверхаў, але і іншым ігракам.

Калі плачуць цыкады: Карма / Higurashi no Naku Koro ni Gou [3 з 24]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

У вёску Хінамідзава — мірную і спакойную глыбінку — з сям'ёй пераязджае новы хлопец, Кэіці Маэбара. Пераязджае якраз у час, каб патрапіць на Ватанагасі — фестываль сканчэння зімы. Хутка хлопец знаёміцца з аднакласніцамі, становіцца іх новых сябрам. Але хлопцу пачынае здавацца, што нешта ў жыхарах гэтай аддаленай ад цывілізацыі вёсцы здаецца дзіўным. І з цягам часу гэта пачуццё толькі расце. Што, калі яго падазрэнні акажуцца праўдай? Што калі яго сяброўкі — не тыя, за каго сябе выдаюць? Якія ж таямніцы хаваюць ад хлопца?

Залаты Камуй 3 / Golden Kamuy 3 [1 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Прага нажывы і ўласныя амбіцыі моцна змяняюць чалавека. Учорашнія ворагі цяпер сябры, а сябры — ворагі. Наша каманда падзелілася на тры групы. Адну з іх узначальвае Неўміручы Сугімато. Разам са сваімі паплечнікамі ён накіроўваецца ў халодны край Сахаліна. Там засталася адна апошняя зачэпка, што вядзе да золата. Каму можна давяраць? Што за таямніца скрываецца за залатымі гарамі? Хто за ўсім гэтым стаіць? Нашым героям трэба будзе знайсці адказы на гэтыя пытанні і самім не памерці.

Крылатыя ваяры Сігрдрывы / Senyoku no Sigrdrifa [3 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Аднойчы над Зямлёй з'явіліся таямнічыя гіганцкія аб'екты, так званыя «слупы», якія сталі пагрозай існаванню ўсяму жывому. У момант, калі чалавецтва было на мяжы адчаю, стварэнне, якое назвала сябе богам Одзінам, дало людзям сродак для перамогі — «крылы героеў», якімі могуць кіраваць толькі абраныя ваяўніцы — валькірыі. Праз пяць гадоў бітва чалавецтва супраць слупоў працягваецца. Адзін са слупоў з'явіўся над свяшчэннай гарой Фудзі, дзе трымаюць абарону тры валькірыі. Неўзабаве да іх далучыцца саратніца з Еўропы, каб працягнуць бой. Але дзень вырашальнай бітвы, Рагнарок, набліжаецца...