У старшакласніцы Кёко Хоры, відаць, ёсць усё, што толькі можна пажадаць, бо яна разумніца, прыгажуня і любіміца ўсяго класа. Аднак нават у ідэальных на першы погляд людзей бываць сакрэты, і адзін такі ёсць у Хоры: дзяўчына страшна баіцца, што яе аднакласнікі даведаюцца аб тым, што па-за сцен школы яна ператвараецца ў сапраўдную хатнюю гаспадыню, на якую бацькі скінулі ўсе хатнія клопаты і малодшага брата Соту.
Аднойчы на парогу яе дому з'яўляецца незнаёмец, які трымае за руку параненага Соту... а яшчэ ён ведае Хоры! Тут жа высвятляецца, што гэты хлопец насамрэч нязграбны аднакласнік Хоры, Міямура. Што ж здарыцца пасля сустрэчы папулярнай прыгажуні і «шэрай мышкі»? Сяброўства, каханне?..
Сустракайце школьную камедыю, поўную энергіі юнацтва!