Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы
DUB
SUB
26/26

Каўбой Бібоп / Cowboy Bebop [26 з 26]

Год: 1998
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Sunrise

2071 год. Чалавецтва каланізавала ўсю Сонечную сістэму, заснаваўшы калоніі ад Венеры да Юпітэра. Але дзесяцігоддзі таму з-за тэхнагеннай катастрофы быў знішчаны Месяц. Наступствы апынуліся жудаснымі: безупынныя метэарытныя дажджы зрабілі жыццё на паверхні Зямлі немагчымым, а ў першыя тыдні пасля катастрофы загінула 4,7 мільярды чалавек. Большая частка ацалелых перабралася ў калоніі на іншыя планеты. З цягам часу па ўсёй Сонечнай сістэме разрасліся і набралі сілу злачынныя сіндыкаты, для барацьбы з якімі ўрад адрадзіў старажытную практыку палявання за галовамі. З таго часу паляўнічыя за галовамі раз'язджаць па ўсёй Сонечнай сістэме ў пошуках узнагароды. Сярод іх — Спайк Шпігель і Джэт Блэк. Воляй лёсу яны апынуліся на касмічным караблі «Бібоп 268710». Спадарожніачя разам, яны падбіраюць Фэй Валентайн — чароўную карцёжніцу з невераемна велізарным доўгам, Радыкал Эдварда — камп'ютарнага генія і генэтычна мадыфікаванага сабаку Айн. На борце Бібопа лёс зводзіць чатырох чалавек і аднаго сабаку, і так пачынаюцца іх сумесныя прыгоды...

Эксперыменты Лэйн / Serial Experiments Lain [13 з 13]

Год: 1998
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Triangle Staff

Івакура Лэйн – сціплая чатырнаццацігадовая дзяўчынка, адна з многіх дзяўчат яе школы, якія атрымалі дзіўны электронны ліст ад іх аднакласніцы Ёмоды Цісы – той самай Ёмоды, якая нядаўна здзейсніла самагубства. Раней Лэйн не мела ні здольнасцяў нават да самых простых аперацыяў з камп’ютарамі, ні жадання вучыцца, але адкрыўшы ліст, дзяўчынка з галавой акунаецца ў Сеціва – віртуальны свет, падобны да таго, што мы называем інтэрнэтам.