Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Пакаёвы паход: Саўна, абед і трыцыкл / Heya Camp: Sauna to Gohan to Sanrin Bike [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Рын вяртаецца дамоў і бачыць у гаражы новенькі трыцыкл. Яе скутар здалі на тэхабслугоўванне, а ўзамен у сэрвісе далі трохколавую машыну памочніцай. Яна ў любым выпадку збіралася ў кемпінг, а так заадно пракаціцца на новым для сябе трыцыкле.

Сардэчна запрашаем у Пекла, Ірума! / Mairimashita! Iruma-kun [23 з 23]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

У кожнай сям'і бываюць праблемы, у тым ліку фінансавыя, і вырашаць іх прыходзіцца па-рознаму. Вось толькі часам рашэнні, што прымаюцца, аказваюцца, мякка кажучы, экстрэмальнымі. Якраз так і было ў сям'і школьніка Ірумы Судзукі, калі высветлілася, што бацькі вырашылі прадаць яго д'яблу. І не так ужо моцна яны мелі патрэбу ў грашах, проста нядбайным бацькам Ірумы захацелася лёгкага жыцця. І вось Ірума вокам міргнуць не паспеў, а ён ужо ў свеце дэманаў, і дэман, які выкупіў яго ў бацькоў, моліць таго стаць яго ўнукам! Увогуле, гэта гісторыя пра тое, што і ў Пекле можа быць даволі весела!

Так казаў Рохан Кісібэ / Kishibe Rohan wa Ugokanai [4 з 4]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Рохан Кісібэ — мангака, які жыве ў японскім гарадку Марыё. У час сваёй працы ён сутыкаецца з процьмай цікавых выпадкаў і гісторый. Свет Рохана хавае ў сабе нямала загадак і пастаянна падносіць яму новыя сюрпрызы, так што гледачоў чакае знаёмства з містычнымі стварэннямі і неймавернымі з'явамі. Экранізаваныя эпізоды: 1-я серыя — эпізод №16: «Спавядальня», 2-я серыя — эпізод №2: «Пагорак Муцукабэ», 3-я серыя — эпізод №5: «Вёска мільянераў», 4-я серыя — эпізод №9: «Забег».

Пяць нявест ∬ / 5-toubun no Hanayome 2 [12 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Дзякуючы дапамоге свайго рэпетытара Футаро Уэсугі адзнакі пецярых Накано становяцца лепей, негледзячы на тое што шлях да выпуску ўсё яшчэ камяністы. Аднак па меры таго як працягваюць адбывацца розныя сітуацыі, якія перашкаджаюць навучанню, Футаро ўсё больш уцягваецца ў іх асабістае жыццё, тым самым яшчэ больш ўскладняючы іх адносіны адна з адной. З іншага боку, Футаро паступова пачынае разумець існаванне магчымай сувязі паміж ім і мінулым, якое, як ён лічыць, ён падзяліў з адной з пяці дзяўчат. Калі пачуцці кожнага пачынаюць развівацца і перасякацца, ці змогуць яны захаваць сваю сувязь як настаўнік і яго вучаніцы ці гэта перарасце ў нешта зусім іншае?

Утульны паход 2 / Yuru Camp 2 [13 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Час ідзе, а Рын, Надэсіко і іх сябры ўсё па-ранейшаму працягваюць свае кемпінг-прыгоды, адпраўляючыся ў паходы ў адзіночку, у парах ці ўсе разам. Бавячы час на прыродзе, любуючыся прыгожымі відамі, дзяўчаты ўсё лепш і лепш пазнаюць усе радасці кемпінга.

Пакаёвы паход / Heya Camp [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Паходны гурток адпраўляецца ў падарожжа! У гуртку заняткаў пад адкрытым небам ці паходным гуртку знаходзяцца тры дзяўчыны. Яны размясціліся ў цесным кабінеце старшай школы Матосу. Кагаміхара Надэсіко спадзяецца правесці час ў іх каморцы, але Огакі Ціякі і Інуяма Аой нечакана аб'яўляюць, што гурток адпраўляецца ў падарожжа. Яны цягнуць ашаломленую Надэсіко з сабой у паездку па ўсёй прэфектуры, у якой знакомяцца з мясцовымі ласункамі. Але дзе ж іх канечная мэта?

DUB
SUB
13/13

Дваранства / Noblesse [13 з 13]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Production I.G.

Райзел прачнуўся пасля 820 гадоў сну. Ён з'яўляецца чыстакроўным дваранінам, уладальнікам спецыяльнага тытула абаронцы. Адданы слуга, Франкенштэйн, у спробе абароны спадара, пераводзіць яго ў старшую школу E-Ран, дзе аднакласнікі дапамагаюць Райзелу вывучаць чалавечы свет. Аднак "Саюз" - гэта сакрэтная супольнасць, мэта якой захапіць увесь свет. Яны зноў і зноў падсылаюць да чыстакроўнаго мадыфікаваных людзей і спрабуюць скончыць яго жыццё. Цяпер Райзел вымушаны выкарыстоўваць усю сваю сілу, каб абараніць блізкіх ... І вось, праз восемсот дваццаць гадоў, знаходзіцца праўда, чаму ён ўпаў у сон.

Падарожжа Элейны / Majo no Tabitabi [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: C2C

Будучы яшчэ маленькай, Элейна была зачараваная серыяй кніг «Прыгоды Ніке́», якая ўяўляе сабой зборнік кароткіх гісторый, што апавядаюць пра падарожжа ведзьмы Ніке́ па ўсім свеце. Натхніўшыся гэтымі гісторыямі, дзяўчынка паабяцала сабе і сваёй маці, што адправіцца ў падарожжа, калі пасталее і стане ведзьмай, як і яе любімая гераіня. Мінула некалькі гадоў, і Элейна ажыццявіла сваю дзіцячую мару. Доўга вандруючы па свеце, дзяўчына наведала самыя розныя месцы і сустрэла мноства людзей. Яна і па гэты дзень працягвае падарожнічаць. Да чаго ж гэтыя прыгоды яе прывядуць?

Жыццё без зброі 2 / No Guns Life 2 [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Madhouse

Другі сезон анімэ-серыяла «Жыццё без зброі».

Мая рэінкарнацыя ў атомэ-гульні ў якасці галоўнай ліхадзейкі / Otome Game no Hametsu Flag shika Nai Akuyaku Reijou ni Tensei shiteshimatta... [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дачка знатнага роду Клас, Катарына, атрымала каменем па ілбу і ўспомніла мінулае жыццё. Аказваецца, яна нарадзілася ў свеце атомэ-гульні Fortune Lover, якую вельмі любіла ў сваёй мінулай інкарнацыі. Толькі вось... перарадзілася дзяўчына ў зладзюшку, што толькі і ведае, як строіць падкопы галоўнай гераіне! Лепшая канцоўка Катарыны — выгнанне, горшая — смерць! І цяпер ёй прыйдзецца зрабіць усё, каб сваімі рукамі стварыць новую шчаслівую будучыню! Вось так і пачынаецца гэтая любоўная камедыя, поўная забаўных непаразуменняў...

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Нязломны дыямент / JoJo no Kimyou na Bouken Part 4: Diamond wa Kudakenai [39 з 39]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

1999 год. Марыё, звычайны ціхі і спакойны гарадок, які ў апошні час стаў ачагом падазронай актыўнасці. Джотаро Куджо, які да гэтага часу стаў марскім біёлагам, накіроўваецца ў таямнічы горад, каб сустрэцца з Джосукэ Хігасікатам. Хаця спачатку можа здасца, што яны чужыя адзін аднаму, насамрэч Джосукэ з'яўляецца незаконнанароджаным сынам дзеда Джотаро, Джозэфа Джостара. Калі яны сустракаюцца, Джотаро разумее, што яго з Джосукэ звязвае нешта большае, чым кроўнае сваяцтва. Разам з рахманым Койці Хіросэ і шумлівым Окусяу Нідзімурам, Джотаро і Джосукэ займаюцца расследаваннямі нядаўніх знікненняў і іншых падазроных здарэнняў у Марыё. Пры дапамозе сілы стандаў ім давядзецца раскрыць многія падазроныя справы ў горадзе, перш чым настане яшчэ адна...

Пяць нявест / 5-toubun no Hanayome [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Tezuka Production

У другакурсніка старшай школы Футаро Уэсугі няма ні капейкі пры душы, таму, знайшоўшы магчымасць падзарабіць, ён ідзе на гэты крок без роздумаў, ды і ніякіх падводных камянёў не прадбачыцца. Ад яго толькі і патрабуецца, што стаць рэпетытарам. Але апынулася, што падцягваць па вучобе прыйдзецца ўласных аднакласніц! Ды яшчэ пяцярых сясцёр-блізнят! Усе голас у голас, волас у волас прыгажуні-дзяўчыны, аднак паводзіны вымушаюць жадаць лепшага. Усе пяцёра зносіць не могуць вучобу і знаходзяцца на мяжы адлічэння. Пра тое, каб зрабіць з іх выдатніц не можа быць і гаворкі. Спачатку прыйдзецца прынамсі заваяваць іх давер. Цяпер у Уэсугі што ні дзень, то прыгода, поўная флірту і пацешных непаразуменняў з сёстрамі-пяцярнятамі!