Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Утульны паход / Yuru Camp [12 з 12]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Надэсіко, старшакласніца, якая толькі што пераехала ў прэфектуру Яманасі, захацела палюбавацца знакамітым відам на гару Фудзі, выяўленай на купюры ў тысячу іен. Яна амаль што даехала на ровары да возера Матасу, аднак моцна стамілася і вырашыла адпачыць на лавачцы, але заснула. Прачнулася яна ўжо ноччу і спужалася, што цяпер не зможа дабрацца дадому. На шчасце, ёй сустрэлася Рын, дзяўчына, якая любіць хадзіць у паходы ў адзіноце. Так Надэсіко адкрыла для сябе свет паходаў і цяпер спадзяецца даведацца пра іх як мага больш.

Магічная бітва / Jujutsu Kaisen [5 з 24]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

Юдзі Ітадоры — моцны юнак, які жыве звычайным жыццём старшакласніка. Аднойчы, каб выратаваць сяброў ад нападу праклёнаў, ён з’ядае палец Двухаблічнага прывіда, які становіцца часткай яго душы. Ад гэтага моманту хлопец дзеліць з ім сваё цела. Пад наглядам Сатору Годзё, аднаго з наймацнейшых магаў, Ітадоры паступае ў магічны тэхнікум, дзе вучаць змагацца з праклёнамі.