Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні.

анімэмангакіноблогпра нас
Ru

Увайсці

Фільтры

Пераклад
Год
Жанры
Студыя
Перакладчык
Рэдактар
Дабер
11/13
SUB
Дом ценяўShadow House

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

CLOVERWORKS
У адным месцы жывуць людзі, што прыкідваюцца асобамі блакітнай крыві. Нікому не вядома, як яны выглядаюць. А ўсё таму, што ў гэтых загадкавых арыстакратаў няма твараў, бо целы іх цалкам пакрытыя сажай, якую яны пастаянна вылучаюць. Але нядобра высакародным асобам быць безаблічнымі, ды яшчэ і жыць у брудным ад куродыму доме. Для рашэння гэтых праблем кожнаму ценявому арыстакрату прыслужвае адна з так званых «Жывых лялек», якія выконваюць роль твару гаспадара, адначасна прыбіраючы сажу.
Глядзець
1/1
SUB
Евангеліён: 3.33 Ты (не) выправішEvangelion: 3.33 You Can (Not) Redo

Год:

2012

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Studio Khara
Сіндзі прыходзіць у сябе пасля спробы выратаваць Рэй і са здзіўленнем бачыць, як памяняўся свет: Місато, Аска і Мары цяпер змагаюцца супраць NERV, а Рэй не падобна на сябе. Сіндзі давядзецца сутыкнуцца са страшнай праўдай пра тое, колькі часу ён насамрэч правёў у Еве-01, што ў гэты час адбывалася з тымі, каго ён ведае, і якую ролю ў гэтым усім грала яго сям'я. Ці дапаможа яму справіцца з гэтым усім Нагіса Каўору, новы пілот NERV?
Глядзець
1/12
SUB
Стралок з Чорнай скалы: ПадзеннеBlack Rock Shooter: Dawn Fall

Год:

2022

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Bibury Animation Studios
Другі сезон серыяла «Стралок з Чорнай скалы».
Глядзець
1/1
SUB
Цмок-пакаёўка спадарыні Кобаясі S: Японская гасціннасць (у гасцях у цмока)Kobayashi-san Chi no Maid Dragon S: Nippon no Omotenashi - Attend wa Dragon Desu

Год:

2022

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Kyoto Animation
Дадатковая серыя, якая выйшла ў 5-м томе BD/DVD-выдання серыяла «Цмок-пакаёўка спадарыні Кобаясі S» і які не трансліраваўся ў эфіры.
Глядзець
13/13
SUB
Цёмны ўладар на падпрацоўцы!Hataraku Maou-sama!

Год:

2013

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

White Fox
Цёмны ўладар Сатана быў у адным кроку ад заваявання свету, калі яго перамог Герой. Сатана быў вымушаны бегчы ў іншы свет — сучасны Токіа. «Заваяванне свету» — адзіны навык, якім ён валодае. Вось толькі гэта не можа яму зараз нічым дапамагчы. Цяпер, пад мясцовым імем Мао Садао, Сатана павінен падпрацоўваць у фаст-фудзе, каб аплаціць расходы на пражыванне.
Глядзець
1/1
SUB
Евангеліён: 2.22 Ты (не) пройдзешEvangelion: 2.22 You Can (Not) Advance

Год:

2009

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Studio Khara
Анёлы працягваюць нападзенні, а ў NERV з'яўляецца два новыя пілоты: Аска Лэнглі Сікінамі, пілот Евы-02 і Мары Іластрыэс Макінамі, пілот Евы-05, знішчанай разам з Анёлам у першай жа бітве. У гэты ж час Гэндо Ікары і SEELE пачынаюць праект камплементацыі чалавецтва, а на Зямлю прыбывае загадкавы хлопец — Каўору Нагіса, які абяцае зрабіць Сіндзі шчаслівым нягледзячы ні на што.
Глядзець
2/2
SUB
Бяздомны бог: Арагато OADNoragami Aragoto OAD

Год:

2015

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Bones
Аднойчы Ікі Хіёры адправілася з бацькамі ў горы катацца на лыжах, а за ёй увязалася шумная сябрына багоў і іхніх сінкі. Пакуль у гарах пануе весялосць, нехта плануе сур'ёзнае злачынства, і выбар забойцы падае на Ято. У другі дзень Ято, Хіёры і Юкінэ збіраюцца ў Капіба-Ленд. Не ведаючы, куды яе запрашаюць, Хіёры згаджаецца, але ці будзе яна атрымліваць асалоду ад выхаднога пасля мінулага наведвання Капіба-Ленда?
Глядзець
2/2
SUB
Бяздомны бог OADNoragami OAD

Год:

2014

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Bones
Падзеі першай серыі OAD храналагічна па сюжэце размяшчаюцца недзе ў пачатку 7-й серыі другога сезона, другога эпізода — недзе пасля першых серый «Бяздомны бог: Арагато». Серыя 1: Што чакае школьнік пры пераходзе ў старшую школу? Ён думае аб магчымай папулярнасці, новых сябрах і знаёмствах, закаханасці... Хіёры крочыць у гэты вучэбны год з новымі сіламі і імкненнямі, але яе планы яшчэ ў самым пачатку шляху парушае Ято. Вельмі своеасаблівым чынам, які ў чарговы раз вырашыў заявіць аб сваім існаванні свету. Дробку шалапуцтва, дробку спакуслівасці, дробку спартыўнасці і самаадданасці... Вось і гатовы вобраз, сфарміраваны ў першы дзень прабывання ў старшай школе Хіёры Ікі. Серыя 2: Што магло пайсці не так, калі запрашэнне любавацца квітненнем сакуры ад Хіёры прымаюць усе нам ужо знаёмыя богі са сваёй свяшчэннай зброяй? А Ято ж так хацеў атрымаць асалоду ад утульнай кампаніі іх троіцы і ласункамі, прыгатаванымі Хіёры!
Глядзець
29/37
SUB
Сшытак смерціDeath Note

Год:

2006

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Madhouse
Сшытак смерці — звышнатуральны артэфакт, з дапамогай якога можна забіваць. Уладальнік аднаго з такіх сшыткаў, бог смерці Р’юк, пакутуе праз смяротную нуду і шукае спосабу пацешыцца. У галаву богу прыходзіць цудоўная думка: скінуць свой Сшытак у свет жывых і назіраць за тым, у чые рукі ён трапіць. Сшытак знаходзіць старшакласнік Ягамі Лайт, які пасля праверкі дзеяння Сшытка становіцца апантаным ідэяй аднаўлення сусветнай справядлівасці. Ён выкарыстоўвае Сшытак, забіваючы маньякаў і гвалтаўнікоў. Але не ўвесь свет згодны з такімі метадамі, і паліцыя пачынае паляванне на кілера.
Глядзець
4/4
SUB
Паўторнае жыццё: Апошняя главаReLIFE: Kanketsu-hen

Год:

2018

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

TMS Entertainment
Набліжаецца цырымонія выпуску, і заканчэнне праекта «Паўторнае жыццё» таксама не за гарамі. Ужо цэлы год Арата Кайдзакі правёў у старшай школе, дзе сустрэў новых сяброў і стаў неад'емнай часткай іх жыцц. Гэта, безумоўна, дастаўляе радасць, але і адначасова турбуе яго. Бо калі праект скончыцца, успаміны пра няёмкага і дурнаватага хлопца будуць сцёртыя — такія правілы. Разам з тым пачуцці Араты ў дачыненні да Цідзуру нарэшце дасягаюць свайго апагея. І думка, што дзяўчына назаўжды забудзе пра яго, раніць балючай за ўсё. Праект «Паўторнае жыццё» дорыць другі шанец, аднак не ў гэтым жыцці, прапітаным духам юнацкай вясны... Настаў час вярнуцца назад у шэрае і нуднае цяперашняе, дзе ты ўжо даўно не малады...
Глядзець
6/12
SUB
Улада кніжнага чарвяка 3Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen 3

Год:

2022

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Ajia-Do
Трэці сезона анімэ «Улада кніжнага чарвяка».
Глядзець
6/12
SUB
Мая дзяўчына не проста мілкаKawaii dake ja Nai Shikimori-san

Год:

2022

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Doga Kobo
Дзяўчына Ю Ідзумі, Міцён Сікіморы, уяўляе сабой ідэал у цялесным вобразе: яна не толькі мілая чароўная асоба, не толькі разумная і папулярная ў школе вучаніца, не толькі спрытная спартсменка з выдатнай рэакцыяй, але і вельмі добры чалавек. Ю Ідзумі, які на першы погляд здаецца зусім звычайным хлопцам, не ўяўляе, чым ён заслужыў такое шчасце! Аднак скардзіцца ці адмаўляцца ад яго ён, разумеецца, не збіраецца. Ён выдатна ведае, што ягоная дзяўчына не проста мілка, і гатовы на ўсё, каб таксама быць для яе ідэальным хлопцам!
Глядзець

Інфармацыя

Пра насНавіны

Зваротная сувязь

Напісаць зварот

Мы ў сацыяльных сетках

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
2017-2022
|
Anibel Project
|