Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Спадарыня Вампір па суседстве / Tonari no Kyuuketsuki-san [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Дзяўчынка Акары, пачуўшы чуткі пра нібыта жывую ляльку, якая жыве ў аддаленні ад горада, спрабуе яе знайсці ў лесе. Хутка яна губляецца, але на дапамогу прыходзіць вампір па імені Сафі. Гэта яна жыве ў асабняку побач з лесам. Акары проста захапляецца дзяўчынкай, цела якой не старэе і выглядае як цела сапраўднай лялькі. Нягледзячы на тое, што Сафі — сапраўдны вампір, яна не п'е кроў з людзей, а заказвае яе праз інтэрнэт, не жыве як пачвара, што трымае ў страху ўсё наваколле, а проста спакойна існуе ў аддаленні ад іншых. Але новае знаёмства цалкам змяняе жыццё гэтай начной істоты.

Уступай у зграю! Акадэмія Сэтон / Murenase! Seton Gakuen [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Вітаем вас у акадэміі Сэтон, у якой усё жыццё – адзін натуральны адбор, бо ў ёй навучаюцца разнастайныя прадстаўнікі фаўны! Ёсць і зебры з коньмі, і мядзведзі, і настаўнік – тыраназаўр, а дырэктар – анамалакарыс. І вось, у гэтую дзіўную акадэмію паступаюць ажно два чалавекі, Дзін Мадзама і Хітомі Хіно… але гэта далёка не ўсе дзівацтвы, якія чакаюць нас у гэтай навучальнай установе!